Общество

Павел Усаў: Адарваныя ад рэчаіснасьці не дыктатары, а як раз тыя, хто з дыктатурай змагаюцца

"Паважаныя эксьперты ад аўтарытарных рэжымаў і журналісты, можа хопіць пісаць пра адарванасьць дыктатараў ад рэчаіснасьці".

Общество ex-press.by
0

Забаўляе, але і раздражняе, калі беларускія аналітыкі і эксперты з разумным відам, апісваючы персаналісткія дыктатуры, (кіраваньне Лукашэнкі) ставяць дыягназ - дыктатары адарваныя ад рэчаіснасьці і не разумеюць, што да чаго, пiша палiтолаг Павел Усаў.

Па-першае, такія аналітыкі і эксьперты ніколі не дадуць яснага адказу, а якая яна аб’ектыўная рэчаіснасьць, тая ад якой адарваныя дыктатары? Рэчаіснасьць абсалютна суб’ектыўнае пачуцьце і ў кожнага яна свая. Чаму незалежныя эксьперты думаюць, што іх разуменьне рэчаіснасьці правільнае. Рэчаіснасьць чалавека, які мае 1000 даляраў, будзе радыкальна адрозьнівацца ад рэчаіснасьці таго, у каго йх няма.

Па-другое, дыктатар не адрываецца ад рэчаіснасьці (калі яна ёсьць), ен стварае сваю і прымушае людзей у ей жыць і яе абслугоўваць. І шмат каму гэта падабаецца.

А тых, каму йх рэчаіснасьць не да спадобы, садзяць ці забіваюць.

Гэта і называецца ДЫКТАТУРА, АЎТАРЫТАРЫЗМ, ТАТАЛІТАРЫЗМ.

І такім чынам, адарваныя ад рэчаіснасьці не дыктатары, а як раз тыя, хто з дыктатурай змагаюцца.

У Беларусі ў 2020 годзе, як раз і была сітуацыя ў якой, частка грамадства была цалкам адарваная ад рэчаіснасьці, не разумела, што ў краіне дыктат.

Іншымі словамі - гэта ўлада фарміруе рэчаіснасьць, каго ўлада, таго і рэчаіснасьць і праўда. Рэальна тое, што ўплывае на жыцьце чалавека тут і цяпер - садзіць, нішчыць, альбо ўзвышае і вызваляе.

Па-трэцьцяе, дапусьцім, што ёсьць нейкая аб’ектыўная рэчаіснасьць з якой мы пагаджаемся, нешта ўтульнае для нас, камфортнае, стабільнае, пазітыўна развіваючае.
І вось дыктатар ад гэтай рэчаіснасьці адарваўся, глядзіць на рэчы па іншаму. Несвабода для яго = свабода; рэпрэсіі = парадак; прыгнет і прымус = выражэньне добрай волі; фальсіфікацыі = права выбару; разбурэньне суверэнітэту = шчыт незалежнасьці; вайна = мір, выказваньне свайго меркаваньня = экстрэмізм.

З большага Лукашэнка адарваны ад "аб’ектыўнай рэчаіснасьці" каля 30 год. І чаму гэтая адарваначьць не замінала яму спакойна трымаць уладу 30 год. Ні сінія пальцы, ні пустая галава, ні пацешнасьць, з якой разумныя людзі сьмяюцца і жартуюць. Ну дурак дураком, а кіруе 10 млн., ужо 30 год і робіць зь ймі што заўгодна, прымушаючы адну частку трымаць ў падпарадкаваньні іншую. Былі дыктары, адарваныя ад рэчаiснасьці, якія кіравалі і па болей.

Атрымоўваецца, што адарваўшыся ад рэчаіснасьці Лукашэнка здолеў стабільна дыктатурыць 30 год. Нават пасьля 2020 году працягвае жыць і уладарыць у адарваньні ад рэальнасьці і будзе хіба да самой сьмерці. На пост-савецкай прасторы, сярод іншых дыктатараў ужо паставіў рэкорд. Вось вам і адрыў ад рэчаіснасьці.

А што з тымі, хто ад рэчаіснасьці нібы не адарваны. Як там незалежныя эксьперты, аналітыкі журналісты, якія з году ў год паўтараюць, што Лукашэнка адарваны ад рэчаіснасьці?

Мы, як супольнасьць (якая нібы сябруе з рэчаіснасьцю, хаця і не ведаем, што яно такое), страцілі ўсе: краіну, перспектывы, даробак, а нехта страціў свабоду, жыцьце.

Таму паважаныя эксьперты ад аўтарытарных рэжымаў і журналісты, можа хопіць пісаць пра адарванасьць дыктатараў ад рэчаіснасьці. Гэтыя слоўная эквілібрыстыка нічога супольнага з РЭЧАІСНАСЬЦЮ не мае. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
В Кремле ответили, поднимет ли трубку Путин, если ему позвонит Зеленский
В мире
ЕС учтёт информацию о роли "Беларуськалия" в вывозе украинских детей в Беларусь
В мире
«Выключим серверы и уйдем». В России закрывается «Новая газета»
В мире
«Иного пути нет». Что происходит в Польше
В мире
Валетов: «Никто и никогда не сможет объяснить, зачем и для чего надо было устраивать эту бойню»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" нанесло крупное поражение "Белшине"
Общество
Курс на похолодание. Какой будет погода на следующей неделе, рассказал синоптик
Политика
Санкции сняты. "Белавиа" получила возможность напрямую покупать лайнеры и запчасти Boeing
Общество
Виталий Цыганков: Смогут ли беларусы «беларусизировать» «понаехавших» россиян?
Спорт
«Если вылетят, БАТЭ хана». Бывший начальник команды из Борисова – о халявщиках, завистниках и подсказчиках
ВСЕ НОВОСТИ