Общество

Карней: «Сьледчы камітэт запрашае ў сваё менскае ўпраўленьне, каб я мог забраць па ведамасьці… 1 рубель»

«Хоць целам ты не дома, але бацькаўшчына сінімі пальцамі ўпарта падсаджвае цябе на лічыльнік».

Общество gazetaby.com
0

Вывезены з Беларусі экс-палітвязень атрымаў вестачку з СК. Журналіста шукаюць, каб аддаць грошы, якія яму павінныя па пераліку. Сума ўражвае.  

— Могуць жа парадаваць, калі захочуць, — іранізуе журналіст Ігар Карней. — Сьледчы камітэт запрашае ў сваё менскае ўпраўленьне, каб я мог забраць па ведамасьці… 1 рубель. Не, ніякая не апіска: не 1000, не 100 і нават не 10. А менавіта 1!

Гэта ж зусім мяняе справу! Пасьля таго, як нагрузкай да асноўнага тэрміну ў якасьці дадатковага пакараньня ўляпілі 20 тысяч рублёў матэрыяльнай кампенсацыі, як карпатліва падлічылі страты «супрацьзаконнага ўзбагачэньня» ад журналісцкай дзейнасьці, як постфактум выставілі рахунак за каланіяльную робу і спажыты корм, як выкарыстоўвалі бясплатную нявольніцкую працу на пілараме ды медалупні — і раптам прызнаць памылку ў падліках!

Такое пасыпаньне попелам дарагога вартае).

Карацей, цэльны фінансава-эканамічны аддзел упраўленьня СК РБ па Менску, змарнаваўшы год (!) пасьля прысуду — адпаведна, выдаткаваўшы на адраснае расследваньне кругленькую суму — агучыў беспрэцэдэнтны вердыкт, заняўшы бок дзейнага палітвязьня.

Мала за тое – на «вы» ды яшчэ з вялікай літары: «Денежные средства в сумме 1 бел. руб. подлежат возврату Вам по принадлежности». Пасьля гэтага яшчэ паўгода паперка дзесьці боўталася па бюракратычных шуфлядах, пакуль у мяху Сьвятога Мікалая пад Каляды не апынулася ў паштовай скрынцы на Сухарава).

Чаму ажно 1 рубель, а не 10 капеек? Адкуль падобныя шчадроты? Які ведамасны алхімік варажыў над разьлікамі? У логіку «фінансавай амністыі» не хочацца нават і заглыбляцца, усё роўна простым сьмяротным не зразумець. Затое яскрава ўяўляецца вядомы кінаперсанаж, які за рубель на апахмелку «не забудзіць, не прасьціць»).

Вось і я пасярод дылемы: як разарвацца паміж запрашэннем і выдварэньнем.

Ігар Карней пасля вызвалення. Фота: «Радыё Свабода»

Здавалася, за прамінулы час кантрольныя інстанцыі ўжо мусілі скласьці абагульнены сьпіс «дэструктыўных элементаў», прымусова выкінутых з краіны, каб на аўтамаце не раскідвацца прапановамі зазірнуць у нейкую кантору.

Тым больш, агульная колькасьць бесцырымонна выштурхнутых ужо падбіраецца пад дзьве сотні. Ды не, пусты гук.

Перад тым аддзел прымусовага пакараньня Фрунзенскага раёну сталіцы грозна мяне папярэдзіў, што буду «подвергнут приводу», калі не зьяўлюся да судовага выканаўцы. На пакінуты нумар напісаў у вайбер, што з «міласьці» вашай жа сістэмы ўжо паўгода за кардонам, раскажыце, у чым сутнасьць прэтэнзій, можа паразумеемся.

Зрэшты, тым ліставаньне і скончылася. Адзінае, атрымальнікі аналагічных паперак у Беларусі пераказалі, што патрабуюць пагасіць запазычанасьць за атрыманыя паслугі ў СІЗА №1. За 2023 год! Паўтары базавыя, або 63 рублі. Зноў жа, пытаньне наконт законнасьці спагнаньня, паколькі статус падазраванага мае на ўвазе поўнае дзяржаўнае забесьпячэньне.

Адным словам, хоць целам ты не дома, але бацькаўшчына сінімі пальцамі ўпарта падсаджвае цябе на лічыльнік.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Ігар Карней
палітвязьні
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
«Венесуэльский вариант большой сделки получается более продвинутый, чем беларуский»
В мире
Копытько: «Базово Россия собирается в 2026 году похоронить на войне 160 тысяч дорогих россиян»
Общество
«Меня передернуло». «Русский мир», изготовленный в Добруше, на беларуских прилавках (фото)
Общество
Варшаўскі ўнівэрсытэт выпусьціў падручнік для вывучэньня беларускай мовы як замежнай на ўзроўнях A1–B1
Общество
"Странно, что молчат о виновнике в утечке газа". Гомельчане обсуждают "засекреченную" причину взрыва в доме на Косарева
Общество
«Сёння мая раніца амылася слязьмі». По Беларуси прокатилась волна солидарности
Общество
«Я никогда не чувствовала себя настолько дома, как здесь». Беларуска моржует на польской Балтике, чтобы справиться с депрессией в эмиграции
Новости Борисова
Покупали колбасы Борисовского мясокомбината? Возможно, после этой информации из закрытого документа, адресованного Лукашенко, перестанете
Общество
«Сережа договорился отрицательно». Почему на канале Сергея Тихановского перестали выходить видео и что с ним будет дальше
Общество
Карней: «Сьледчы камітэт запрашае ў сваё менскае ўпраўленьне, каб я мог забраць па ведамасьці… 1 рубель»
ВСЕ НОВОСТИ