Общество

Павел Усаў: Думаю, што частка грамадства не была б супраць, калі гібель Беларусі як дзяржавы, прывяла б да гібелі Лукашэнкі

"Ці патрэбна такая дзяржава, ды і сама ідэя дзяржавы, калі ею кіруе Лукашэнка і клан?"

Общество ex-press.by
0

Нацыянальная дзяржава і яе суверэнітэт з’яўляецца абсалютнай каштоўнасьцю гістарычнага развіцьця народу. Але, ці існаваньне дзяржавы можа быць больш каштоўным, чым жыцьце чалавека? (Пытаньне, якое заўседы было вуглавым камянем у разважаньнях пра дзяржаву і нацыянальны інтарэс).

Без дзяржавы агульнапалітычная дзейнасьць не мае сэнсу. Без дзяржавы няма і палітыкі, піша палітолаг Павел Усаў.

Але мы, беларусы, сутыкнуліся з пэўным парадоксам, калі адбылося зліцьце паняцьця дзяржавы (як суверэннай незалежнай тэрыторыі) і рэжыму Лукашэнкі. Калі дзяржава і яе інстытуты гарантуюць існаваньне панаваньня Лукашэнкі і існаваньня злачыннай палітыкі. Без аслабленьня дзяржаўнасьці, яе суверэнітэту, па сутнасьці не магчыма (на дадзены момант - 2024 год) аслабіць і зьнішчыць рэжым.

Адсюль узьнікае парадаксальнае і нават экзыстэнцыйнае пытаньне. Ці патрэбна такая дзяржава, ды і сама ідэя дзяржавы, калі ею кіруе Лукашэнка і клан?

Навошта бараніць дзяржаву, нацыянальныя інтарэсы, калі пленамі (уладай) карыстаецца рэжым? Я ўпэўнены, што ёсьць шмат тых, хто фізычна і маральна пацярпелі (і працягваюць зназодзіцца пад рэпрэсіямі) ад дзеяньняў рэжыму, фактычна дзяржавы. І дапускаю, што для йх рэжым Лукашэнкі - абсалютнае зло, якое павінна быць зьнішчана, нават калі будзе зьнішчана дзяржава.

Менавіта такі падыход зараз да Расеі і рэжыму Пуціна, які і я сам падтрымліваю. Розьніца толькі ў тым, што Беларусь нават пры Лукашэнку не была крыніцай экспансіяністскіх пагроз для суседзяў і сьвету. Рэжым Лукашэнкі быў пагрозай выключна для ўласнага грамадства.

Зразумела, што той боль людзей, якія прайлі праз пакуты перакладаецца у якасьці прысуду на ўсю дзяржаву. І думаю, што частка грамадства не была б супраць, калі гібель Беларусі як дзяржавы, прывяла б да гібелі Лукашэнкі. Ці наадварот, калі дэмантаж сістэмы прывеў да заняпаду дзяржавы.

Нават у 2020 годзе, пад час спрэчак з тымі, хто падтрымліваў "апазіцыю", я зьвяртаў увагу пра ўплывы Масквы і магчымыя рызыкі ўтраты суверэнітэту. На што атрымоўваў адказ: "ну і што, галоўнае пазбавіцца Лукашэнкі, любым коштам, нават калі прыдзе Расея. Пазбавімся яго, потым разбярэмся з Расеяй". Мяне ў той час гэта проста ўводзіла ў ступар.

Але справядлівым будзе папрок, што ж гэта за дзяржава, калі падзеньне рэжыму прывядзе да яе гібелі. На жаль, гэта парадокс паразіта, які так прысмактаўся да арганізму, што яго выдаленьне прыводзіць да гібелі ўсяго арганізму.

Але думаю зараз, такія пачуцьці (любым коштам) ў грамадстве толькі ўзмоцніліся. Дзяржава, народ атаясамліваецца з рэжымам, а не з нейкай уласнай выключнай каштоўнасьцю, бо мы ею не валодаем, а калі не валодаем, то яе існаваньне не мае значэньня. Няхай згіне разам са злодзеем.

Ці ўсе ж, нават у такіх умовах, калі дзяржава прыватызавана і яе інстытуты працуюць супраць грамадства, (фактычна дзяржава-бандыт) - варта каб яна захавала хаця б рэшткі, атрыбуты незалежнасьці? Нават калі Лукашэнка рэалізуе сваю ўладу?

Бо атрымоўваецца, што калі нехта кажа пра дзяржаўны інтарэс, пра нейкую незалежнасьць, у той час калі ўсе пад кантролем Лукашэнкі - то ен выказваецца ў падтрымку рэжыму. Бо ўмацаваньне і стабільнасьць дзяржавы - азначае, па факце, умацаваньне і стабільнасьць рэжыму.

Бо, як бы, хто не хацеў, цалкам развесьці і адасобіць рэжым ад дзяржавы - немагчыма. Той жа дзяржаўны бюджэт і падаткі ідуць як на ўтрыманьне рэпрэсіўных ворганаў, прапаганды, войска, чыноўнікаў, так і на заробкі простых грамадзян, пенсіі, шпіталі і школы. У сваю чаргу, сістэма адукацыі намагаецца выхаваць паслухмяных абыватэляў, але разам з гэтым адукаваных, актыўных маладзенаў, якім будаваць краіну будучага. Тое ж датычыць і сістэмы аховы здароў’я. Дарэчы, і да 2020 і нават па сёньняшні дзень шмат хто сваю працу на сістэму/рэжым апраўдваў тым, што працуе на агульны дзяржаўны інтарэс, а не на Лукашэнку.

І тут мы сутыкаемся ў іншай праблемай, як жа правесьці тую мяжу: дзе скончваецца дзяржаўны/нацыянальны інтарэс і пачынаецца інтарэс аўтарытарнага рэжыму.

Самы відавочны і просты адказ, гэта адбываецца тады, калі прыходзіцца фальсіфікаваць, падманваць, парушаць закон, ствараць антыправавыя законы, закрываць на гэтыя парушэньні вочы і апраўдываць ўсе гэтыя злодзеяньні перад сабой, ды іншымі менавіта вышэйшым "інтарэсам". Якраз жа такія дзеяньні і зьнішчаюць дзяржаву.

Але вернімся да разважаньняў. У сітуацыі, калі мы разумеем, што дзеяньні рэжыму, прывялі да таго, што дзяржава стала дэфектнай, ці мы павінны цалкам ад яе адмовіцца, каб дасягнуць палітычнай мэты (зьнішчэньне рэжыму), ці падтрымліваць існаваньне нават такой дэфектнай дзяржавы, яе атрыбутаў?

Іншы элемент парадокса дзяржавы ў тым, што рэжым Лукашэнкі сваёй палітыкай разбурае дзяржаўнасьць і незалежнасьць, не гледзячы на тое, што толькі дзяржаўнасьць есьць гарантам ягонай улады. І такім чынам, нашыя высілкі не адбіваюцца на якасьці дзяржавабудаўніцтва і нейтралізуюцца палітыкай рэжыму. Але, ці гэта азначае, што мы павінны адмовіцца ад высілкаў скіраваных на падтрымку ідэі дзяржаўнага існаваньня?

Скажу нават больш, вельмі часта, менавіта такую рыторыку (дзяржаўных інтарэсаў, суверэнітэту, незалежнасьці) лукашэнкаўскія ўлады і прапаганда выкарыстоўвае ў сваіх палітычных інтарэсах і маніпуляцыях. Намагаючыся прасоўваць міф пра тое, што Лукашэнка - гарант незалежнасьці.

Разумеючы, што нашыя размовы пра дзяржаву, пра незалежнасьць, нацыянальны інтарэс рэжым выкарыстоўвае для сваіх патрэб, ці павінным мы замоўкнуць і не выступаць з пазіцыі нацыянальных і дзяржаўных інтарэсаў, не дбаць пра захаваньне дзяржавы? 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ