Общество

«Алё, гэта пральня?..» Бондарава назвала нявестку Лукашэнку «змагаркай»

Прарасейская актывістка Вольга Бондарава абрынулася з крытыкай на нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук.

Общество www.svaboda.org
0

Прарасейская актывістка Вольга Бондарава абрынулася з крытыкай на нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук, але праз паўгадзіны выдаліла пост у Telegram, піша reform. news.

Бондараву абурыла, што песьню Сялук уключылі ў канцэрт «Не будзіце заснулых салдат», які праходзіць 7 траўня ў Палацы Рэспублікі. Актывістка назвала Сялук «змагаркай».

«Колькі ня пішуць патрыёты аб тым, што непрыгожа да патрыятычных мерапрыемстваў прыцягваць змагароў і дзяржпераваротчыкаў, пральня ўпарта працягвае іх цягнуць. Каторы раз мы сустракаем прозьвішча змагаркі Ганны Сялук на канцэртах з удзелам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Сёньня, на мерапрыемстве ў гонар Дня Перамогі 9 мая — зноў тыя ж граблі. Алё, гэта пральня?..» — напісала Бондарава.

Праз паўгадзіны пост быў выдалены. Пазьней Бондарава апублікавала новы пост, але ўжо зь іншымі прозьвішчамі — Курчыча, Шмата і Кузьняцовай.

Bondareva

Бондарава не патлумачыла, чым ёй не дагадзіла Ганна Селук — аўтар песень «Ах, Аляксандр» і «Бульба-дэнс», гімну Генэральнай пракуратуры, двухразовы пераможца «Песьні году Беларусі» ў намінацыі «Найлепшы аўтар слоў», уладальніца прэміі Лукашэнкі і дыплёму расейскай прэміі «Шансон году — 2024». Тэксты песьняў Сялук піша на беларускай і расейскай мовах.

Ганна Сяргееўна Лукашэнка, вядомая пад псэўданімам Ганна Сялук, — жонка сярэдняга сына Лукашэнкі Дзьмітрыя.

Да Вольгі Бондаравай пасьля яе праекту «Інфаспэцназ» прыляпілася мянушка «інфаказачка». Цягам апошніх двух гадоў імя горадзенскай актывісткі гучыць часта. Бондарава запатрабавала прыбраць помнік Ларысе Геніюш у Зэльве; яна змагалася зь беларускай лацінкай і супраць наданьня імя Адама Мальдзіса Астравецкай раённай бібліятэцы.

Прычым змагацца яна пачала ня толькі з праціўнікамі ўлады, але і зь некаторымі яе прыхільнікамі. Летась яна раскрытыкавала кіраўніка Горадзенскай вобласьці Ўладзімера Караніка за здымак з сырам у гонар сьвятога Губэрта. Сьвятога яна назвала «бэльгійскім біскупам, кімсьці па-езуіцку хітрым і дальнабачным прызначаным „заступнікам“ Горадні».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
анна селук
доносы
песня
беларусь
бондарева
русский мир
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Я згарэў і псіхічна, фізічна. Нармальны сон? Забыўся, што гэта»
Политика
Без Тихановской, но с дебатами. В Варшаве прошла большая политическая конференция демсил
В мире
Ученые: Майские геомагнитные бури могут вызвать серию ураганов на Земле
Общество
В Мостах демонтируют самый большой подвесной мост Беларуси — его длина почти 200 метров
Политика
«Чем дальше смотрю, тем страшнее». BELPOL опубликовал свежее расследование
Общество
Что такое философия хюгге и как живет датское село
Общество
«Когда я зашел, папа и Карина были на стадии подготовки к процессу». Откровенный рассказ молодого человека, у которого отец увел девушку
Спорт
Арина Соболенко перестала скрывать, с кем встречается
Общество
Дистанционщик платит 6500 рублей налогов в Беларуси, но все равно стал «тунеядцем». Как так?
Общество
Телеграм-канал с двумя подписчиками внесли в список «экстремистских» материалов
ВСЕ НОВОСТИ