Общество

Навумчык: Ні на сэкунду не сумняюся, што апрацаваная прапагандай насельніцтва Беларусі абярэ прэзыдэнтам чалавека па прозьвішчу Безроссиинамнежить

Чаму беларусы не гатовы да новай Канстытуцыі.

Общество ex-press.by
0

Як вядома, дэпутаты Апазыцыі БНФ, не галасавалі за прэзыдэнцкія артыкулы Канстытуцыі 2 сакавіка 1994 (і нават спрабавалі сарваць галасаваньне), і не галасавалі за ў цэлым за Канстытуцыю 15 сакавіка, — піша палiтычны аналiтык Сяргей Навумчык. — Мы папярэджвалі, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва непазьбежна прывядзе да дыктатуры.

Мы прапанавалі даць час (хаця б некалькі гадоў) на фармаваньне грамадзянскай супольнасьці, замацаваньне дэмакратычных інстытуцый, фармаваньне партыйнай сыстэмы. Урэшце, гэтыя 5-7 гадоў былі патрэбныя да таго, каб атрымала права галасаваньня пакаленьне, якое ўступала ў сьвядомае жыцьцё ўжо ў незалежнай Беларусі.

Днямі ў дыскусіі шаноўны Анатоль Лябедзька папракнуў мяне ў тым сэнсе, што як гэта так – я не галасаваў за Канстытуцыю-94, а тым ня менш, прапаную яе вярнуць.

Насамрэч, у гэтым няма ніякай супярэчнасьці. І вось чаму.

Вяртаньне Канстытуцыі-94 (вяртаньне, умоўна кажучы, хоць на 10 хвілінаў) аўтаматычна дэлегітымізуе ўсе наступныя «канстытуцыйныя папраўкі» і «канстытуцыі», уведзеныя Лукашэнкам ягонымі «рэфэрэндумамі».

А значыць — і вяртаньне статусу беларускай мовы, і Бел-Чырвона-Белага Сьцяга і «Пагоні» ў якасьці дзяржаўных сымбаляў, і скасаваньня «царскіх» (ацэнка Лукашэнкі) прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў (хоць бы ўжо і не Лукашэнкі, каго заўгодна), і вяртаньне абмежаваньня колькасьці тэрмінаў прэзыдэнцтва, і магчымасьці скасаваць (ці ўвесьці мараторый) на сьмяротнае пакараньне), і гэтак далей.

І толькі пасьля гэтага можна (і трэба) распрацоўваць і прымаць новую Канстытуцыю.

Што можа здарыцца ў іншым выпадку?

У 1994 годзе большасьць насельніцтва, не пазбаўленае савецкай мэнтальнасьці і пад уплывам штодзённага лямянту кебічаўскіх СМІ «Такую страну развалили!», магло прагаласаваць толькі за савецкага па сваёй сутнасьці чалавека (прычым абрала самага горшага з усіх магчымых).

Калі ўявіць на хвіліну, што ў Беларусі сёньня адбудуцца свабодныя і дэмакратычныя выбары – асабіста я ні на сэкунду не сумняюся, што большасьць насельніцтва, якое тры дзесяцігодзьдзі апрацоўваецца прарасейскай, антыбеларускай прапагандай, абярэ прэзыдэнтам чалавека па прозьвішчу Безроссиинамнежить.

І такія выбары будуць імгненна прызнаныя Захадам, якому, па вялікім рахунку (не бяру асобныя, рэдкія выпадкі), глыбока начхаць на лёс беларусаў як этнасу. У 1994-м Захад выбары, нагадаю, прызнаў адразу.

Гэты новы цалкам сабе свабодна і дэмакратычна абраны прэзыдэнт, напэўна, створыць спрыяльныя ўмовы для бізнэсу, для IT, увогуле для разьвіцьця эканомікі. Але – з пазыцыяй «Какая разница, какой язык?» (я заўважыў, што аматары гэтай фразы чамусьці нязьменна аддаюць перавагу толькі рускай мове) і «Какая разница, какой флаг?» (прыхільнікі гэтай тэорыі, як мы ведаем, узяўшы ўладу, урэшце катуюць і кідаюць за краты тых, хто захоўвае вернасьць Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу.

Бясспрэчна, атрымаюць пэўныя правы і тыя, хто за беларускасьць. Але — толькі ў межах гета. Канешне, гета — лепей, значна лепей, чым расстрэл ці газавыя камэры, — але роўна тое, што калісьці казаў ідэоляг «русского мира» палкоўнік Замяталін: беларуская мова ва ўсіх сфэрах а ні ў якім разе не павінна перавышаць 10%. Практыка сьведчыць, што рэалізацыя гэтай тэорыі лічбу 10 непазьбежна ператварае ў нуль.

Менавіта таму Канстытуцыя-94, без усялякіх лукашысцкіх зьменаў, павінна быць вернутая — як хай і кароткі, але неабходны этап у працэсе вяртаньня народу Беларусі ягоных канстытуцыйных і агульначалавечых правоў. Урэшце — правоў на ўласную беларускую дзяржаву, якой ён дамагаецца ўжо не адно стагодзьдзе. 

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
наумчик
конституция
социум
беларусь
русский мир
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Класковский: Бабарико, Колесникова, Северинец — сильные политические фигуры. В эмиграции может обостриться конкуренция персон и стратегий
Политика
Шрайбман: ЕС не имеет четкой стратегии развития отношений с Беларусью
Политика
США снимают санкции с белорусского калия
Политика
Лукашенко освободил 123 политзаключенных, 114 вывезено в Украину (онлайн)
Новости Борисова
В Борисове арестовали активистов Сергея Салаша и Дмитрия Бабицкого
Общество
Компания Meta, которой принадлежит Instagram и Facebook, выявила в Беларуси сеть влияния на польскую аудиторию
Экономика
Лойко: Оплата за ЖКХ будет расти для всех. Никакие «тунеядцы» не заткнут дыру по коммуналке
В мире
Пастухов: Возможно, мы стоим у истоков формирования новых Антанты и Оси в какой-то извращенной постмодернистской упаковке
Спорт
Главный тренер ФК БАТЭ: Хотели сохранить 80 процентов футболистов, но желания не совпадают с возможностями
Политика
МИД Литвы заявил, что в ситуации с контрабандой метеозондами согласился бы на переговоры в Минске, однако есть «но»
ВСЕ НОВОСТИ