Общество

Цыганкоў: «Беларусы ў лепшай сітуацыі, чым аўстрыйцы. У нас свая мова ёсьць»

Калі б усе беларусы на ёй гаварылі — не прыйшлося б ніколі даказваць, што мы «ня рускія».

Общество gazetaby.com
0

Журналіст Віталь Цыганкоў – пра сітуацыю, калі частка беларусаў даказвае, што яны «ня рускія».

– Як мне падаецца, шмат для каго беларуская ідэя зьводзіцца да немудрагелістай фармулёўкі «мы — ня рускія», – піша Цыганкоў. – Я разумею, што адмежаваньне, адслаіваньне ад чагосьці — гэта ў пэўных сітуацыях цалкам заканамерная стадыя нацыянальнага будаўніцтва. Вылучэньне з нейкага агульнага мора, асабліва калі гэтае мора перманентна пагражае цябе паглынуць.

Бо калі няма ніякага падабенства — няма патрэба і даказваць. Французам ня трэба даказваць, што яны не немцы. А вось аўстрыйцам — даводзіцца.

Неяк глядзеў ток-шоў з аўстрыйскім акторам Крыстафам Вайнцам, які тлумачыў амэрыканцам, чым аўстрыйцы адрозьніваюцца ад немцаў.

Мы нават у лепшай сітуацыі, у нас, у адрозьненьні ад аўстрыйцаў, свая мова ёсьць. І калі б усе беларусы на ёй гаварылі — не прыйшлося б ніколі даказваць, што мы «ня рускія».

Пакуль жа, усе гэтыя «вось вам верш, дзе ніводнага рускага слова» — усё гэта ў той самай парадыгме «мы адрозьніваемся». «Украина — не Россия», — з той жа оперы, кніга Кучмы 2003 году. Так, нават ім даводзіцца даказваць. Але чаму? Бо надта шмат падобнага.

Мне падаецца, заходнеўкраінскаму аўтару з Львова не прыйшла б у галаву ідэя даказваць, што Украіна — не Расея. Бо ў Львове гэта відавочна кожнаму. А вось усходніку Кучме гэта даказваць трэба.

З аднаго боку, я разумею, што гэта неабходна і ў пэўнай ступені непазьбежна. Асабліва для раньняй (дзіцячай) стадыі разьвіцьця нацыі, і асабліва для неафітаў. Асабліва ў нашай сітуацыі, дзе дагэтуль агульнага занадта шмат, дзе большасьць гаворыць на расейскай мове, жыве расейскай культурай і расейскім тэлевізарам (а цяпер ужо і расейскім інтэрнэтам). Таму, натуральна, што людзям хочацца крычаць — «мы не яны!»

Натуральна, але не нармальна. Бо гэты лозунг, пры ўсёй сваёй прастаце і прывабнасьці для шырокіх народных масаў, не нясе стваральнага і пазітыўнага пачатку. Увесь ягоны сэнс зводзіцца да імкненьня паказаць і даказаць, што «там», у «іх», усё кепска, злобна і недаразьвіта. Маўляў, на іхнім фоне у нас...

Для мяне асабіста, які быў неафітам у 1989 годзе, перыяд пэрсанальнага даказваньня «мы -не яны» скончыўся годзе ў 1992-м.

Калі ты беларускамоўны на працы і ў сям’і, жывеш у беларускай і сусьветнай культурнай і інфармацыйнай прасторы, то проста не прыходзіць у галаву даказваць нейкую розьніцу — надта яна відавочная.

Скажу больш — калі на нейкіх курортах ці ў цягніках ці яшчэ дзе сустракаўся з звычайнымі глыбіннымі расейцамі (не прадстаўнікамі нашага журналісцка-ліберальнага асяродку) — было адчуваньне, што гэта людзі з нейкай іншай планеты.

Вось і простае рашэньне. Калі ты сапраўды маеш свае ўласныя каштоўнасьці і лад жыцьця, у цябе няма неабходнасьці даказваць, што «ты не яны».

Дарослы і самадастатковы чалавек проста жыве сваім уласным жыцьцём, ён нікому не даказвае, што ўжо «вырас» і гатовы да самастойнасьці. Мы — гэта «мы» незалежна ад таго, ці ёсьць побач нейкія падобныя на нас «яны».

«Мы» — гэты найперш «мы», а не «анты-яны». Вось стваральны, пазытыўны падыход.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
мова
беларусы
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Происшествия
В Жлобине отчим засыпал жгучий перец в рот и под веки 9-летнему пасынку, вынуждая сознаться в краже
Политика
Романчук: «Когда Лукашенко бдел про страну? Все эти поездки — для того, чтобы делать свои коммерческие дела»
Экономика
Правительство за пять лет хочет привлечь на рынок труда не менее 50 тыс. мигрантов
Общество
Почта Чехии прекратила прием отправлений в Беларусь
В мире
«Ровно в тот момент». Ирландия расследует полет неизвестных дронов около маршрута самолета Зеленского
Общество
В Европу идет «декабрьская жара». В эти выходные ее эффект почувствуют и беларусы
В мире
Чернышев: «Крыса сама загнала себя в тупик, из которого нет выхода»
Экономика
На витрине — кастрюли, под прилавком — дроны: как гомельский завод ведет скрытый бизнес на войне
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
ВСЕ НОВОСТИ