Общество

Павел Усаў: Адзінае пагроза для беларуска-літоўскіх адносінаў гэта мэтанакіраванае палітычнае раздзьмухіваньне справы змовы невядомых "літвіністаў"

"Наступствам гэтай "міфічнай" пагрозы можа з’яўляцца жаданьне літоўскіх палітыкаў да ўсталяваньня манаполіі адной краіны на гісторыю ВКЛ".

Общество ex-press.by
0

Уся гэта гісторыя з "літвінізмам" у кантэксьце ўнутранай палітыкі Літвы пачынае моцна прыгадваць паляваньне на ведзьмакоў, "укрыжаванага хлопчыка", выкрыцьцё антысавецкіх змоваў. У гэтую міфатворчасьць і барацьбу з ёй вельмі актыўна ўцягввецца беларуская палітычная дыаспара, піша палітолаг Павел Усаў.

С. Ціханоўская: «Заявления провокаторов (литвинистов - П.У.) абсурдны и возмутительны, они противоречат базовым принципам демократии и национальным интересам Беларуси. Я хотела бы подчеркнуть общую позицию — у нас нет и никогда не будет никаких территориальных претензий к Литве.

Справа ў тым, што ніхто не ведае, хто ж гэта за тайная такая група "літвіністаў", ніхто йх ніколі жыўцом не бачыў, чаго гэтыя літвіністы хочуць, таксама не вядома.

Нібы нехта, на нейкіх інтэрнэт форумах (якіх???), ад імя невядома каго выказваў нейкія тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Літвы і прыніжаў літоўцаў.

Паляваньне на літвінізм і вяўленьнем тайных прыхільнікаў гэтай групы займаюцца цэлыя дзяржаўныя структуры бясьпекі Літвы, палітыкі і дэпутаты рэспублікі. Напэўна выдзеляюцца рэсурсы на тое каб абараніць нацыянальныя інтарэсы ад тайнай змовы невядомых літвіністаў. Не гледзячы на гэта, рэальнага, арганізаванага цэнтру літвіністаў так і не знайшлі, праўда (на колькі я ведаю) намагаліся сп. Пазьняку прыпісаць нейкую крамолу адносна Вільні, але не атрымалася.

Тым ня менш, прыцягнулі сюды сп. Ціханоўскую, якая горача і ад імя ўсяго беларускага народу асуджае гэтых невядомых літвіністаў. Дзеля чаго? Каб прыдаць праблеме нейкую дадатковую вагу.

Яшчэ раз падкрэсьлю, калі палітыка ўваходзіць у гісторыю гэта заўсёды кепска скончваецца.

Таму, адзінае пагроза для беларуска-літоўскіх адносінаў гэта як раз мэтанакіраванае палітычнае раздзьмухіваньне справы змовы невядомых "літвіністаў". (Сапраўды гучыць ужо як экстрымісты).

Іншым наступствам гэтай "міфічнай" пагрозы можа з’яўляцца жаданьне літоўскіх палітыкаў да ўсталяваньня манаполіі адной краіны на гісторыю ВКЛ.

Што для беларусаў Літва?

Скажу словамі Багдановіча

Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Для Беларусаў Літва (адсюль літвінства) гэта ўніверсальная палітыка-дзяржаўная і гістарычная катэгорыя, з’ява. Не этнічная, а менавіта палітычная, зьвязаная з пабудаваньнем антымаскоўскага (антыардынскага) дзяржаўнага праекту, ідэнтычнасьці.

Літва ў гэтым кантэксьце гэта не этнас, не асобная нацыя, а самадастатковая цывілізацыя, палітычная супольнасьць, якая ўключала розныя народы, якія былі аб’яднаныя асобным палітычным і ідэалагічным канструктам.

На аснове гэтай цывілізацыі, а хутчэй у выніку яе разбурэньня ўзьніклі асобныя нацыянальныя дзяржавы: Беларусь, Літва, Украіна.

Пагаджуся з тым, што сярод беларусаў есьць тыя, хто атаясамліваюць сябе з дзяржаўнасьцю ВКЛ і называюць сябе літвінамі, менавіта ў палітыка-ідэалагічным, цывілізацыйным кантэксьце.

Гэтую з’яву можна назваць модным словам транснацыяналізм, ці трансгістарызм, прыналежнасьць да сучаснай беларускасьці і да гістарычнай Літвы. Але такія ўяўленьні ніякай пагрозы для дзяржаўнасьці Літвы ніколі не несьлі. Тут нават нічога не трэба даказываць.

Для іх (транснацыяналістаў) Вільня, як для католікаў Рым. Гэта культурная і духоўная універсальная сталіца старажытнай цывілізацыі, а значыцца транснацыянальны горад, прызнаная сучасная сталіца рэспублікі Літва.

І ніякай праблемы, ніякіх супярэчнасьцяў я не бачу, акрамя багацьця нашай супольнай гісторыі і палітычнай традыцыі, з ключовым антымаскоўскім геапалітычным аспектам. Давайце гэтага і трымацца.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Политика
Павел Усаў: Вяртаньне да сітуацыі перад 2020 годам ў бліжэйшы час немагчыма, нават калі ўсе санкцыі будуць зьнятыя
В мире
Пастухов: Нейтрализация Трампа превращается сейчас для европейцев в приоритетную задачу, даже более первостепенную, чем сдерживание Путина
Новости Жодино
Тихо, красиво, но кофе выпить негде? Минчане поспорили о жизни в Смолевичах
В мире
Сербский гостелеканал извинился перед зрителями за то, что много лет молчал, закрывал глаза и не задавал вопросов
Общество
Дрон-камикадзе атаковал грузовой поезд Гомель-Брянск, погиб машинист
Культура
«Такога не было нават за Саветамі». Як знікаюць літаратурныя выданні Беларусі
Политика
Шрайбман: «Рассыпалась философия обороны Беларуси. До сих пор она была в том, что Россия придет на помощь»
Новости Борисова
Три жителя Борисова совершили серию магазинных краж в Березино
Новости Борисова
«БЕЛДЖИ» планирует продать по итогам года 20 тыс. электромобилей и гибридов
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
ВСЕ НОВОСТИ