Общество

Адкуль з’явіўся вокліч «Жыве Беларусь!»

Вокліч «Жыве Беларусь!» бярэ свае вытокі ад паўстанцкага руху 1863-1864 гадоў.

Общество www.nv-online.info
0

Вокліч «Жыве Беларусь!» стаў вельмі папулярным падчас пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў. «Рэгіянальная газета» расказвае гісторыю дэвіза, які з’явіўся дзясяткі гадоў таму.

«Жыве Беларусь!» — патрыятычны заклік-дэвіз, народжаны беларускай вызваленча-адраджэнскай ідэяй. Ён скіраваны на абуджэнне нацыянальна-грамадзянскіх пачуццяў, кансалідацыю народа Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры».

Аляксей Каўка. «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі»

Паўстанцкі рух 1863-1864 гадоў і Кастусь Каліноўскі

Узімку 1863 года на тэрыторыі Царства Польскага, Паўночна-Заходняй губерні (Беларусь і Літва) і Валыні ўспыхнула паўстанне. Для паўстання былі дзве асноўныя прычыны — аграрная і нацыянальная. За некалькі год да паўстання на тэрыторыі Расійскай імперыі адмянілі прыгоннае права, але ў большасці сяляне не атрымалі свабоды і зямлі. Беларускія землі былі ў складзе імперыі, яны не былі незалежныя, таму беларуская нацыя не магла прайсці фінальны этап свайго фарміравання. 

Кастусь Каліноўскі стаў значнай фігурай у беларускай гісторыі менавіта з-за ўдзелу ў паўстанні. З дзейнасцю Каліноўскага звязаныя асноўныя поспехі паўстанцаў. Каліноўскі стаў адным з ключавых персанажаў у паўстанцкім руху.

Паролем паўстанцаў на беларускіх землях быў такі:

— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Так узаемна.

Вокліч «Жыве Беларусь!» бярэ свае вытокі ад паўстанцкага руху 1863-1864 гадоў. А пароль паўстанцаў з’яўляецца першапачатковым пунктам у фармаванні нацыянальнага беларускага воклічу-дэвіза.

Купала, «Наша Ніва», выкарыстанне дэвіза ў 20 стагоддзі

Канчатковую ідэйную завершанасць вокліч набывае ў вершы Янкі Купалы. Прыкладна ў 1905-1907 гадах Купала напісаў твор «Гэта крык, што жыве Беларусь» — гэтай фразай і заканчваецца сам верш.

Пасля фраза «Жыве Беларусь» вар’іруецца і замацоўваецца ў паэтычных і публіцыстычных творах многіх іншых пісьменнікаў, ідэолагаў нацыянальнага руху.

У рэдакцыйнай нататцы «Нашай Нівы» ад 1911 года сцвярджалася: «Расце беларускі нацыянальны рух, будзяцца да новага, уласнага жыцця забытыя ўсімі ўбогія беларускія вёскі; будзяцца і пачынаюць пазнаваць сваё нацыянальнае імя нашы мястэчкі і гарады. Будзіцца аграмадны крывіцкі абшар родных гоняў, лугоў і лясоў, і ў песнях народных песняроў грымне, што «жыве Беларусь!».

У 1917 годзе прайшоў Усебеларускі з’езд. На ім вокліч прагучаў у мадыфікаваным і пашыраным выглядзе — «Няхай жыве вольная Беларусь!». У часы Беларускай Народнай Рэспублікі дэвіз атрымаў значнае пашырэнне ў грамадска-палітычным жыцці.

У БССР дэвіз саветызаваўся і стаў гучаць так — «Няхай жыве Савецкая Беларусь!». Падчас Другой сусветнай вайны выкарыстоўваўся беларускім калабарацыйным друкам, арганізацыямі Беларускай краёвай абароны, Саюзам беларускай моладзі. Нават выдаваўся часопіс пад назвай «Жыве Беларусь!». Ужо пасля заканчэння вайны дэвіз стаў прыкметным, неад’емным элементам палітычнага і духоўнага жыцця беларускай эміграцыі на Захадзе.

У апавяданні Васіля Быкава «На чорных лядах» таксама ўпамінаецца вокліч і адказ на яго. Слуцкі паўстанец перад смерцю усклікае:

«— Жыве Беларусь! – Жыве, — нечакана слабым голасам азваўся камандзір…»

У Беларусі ў гады позняга Савецкага Саюза аднаўленне гэтага воклічу звязанае з Беларускім народным фронтам і іншымі грамадскімі арганізацыямі. Пад дэвізам «Жыве Беларусь!» выходзіць «Народная газета» — колішні орган Вярхоўнага савета Беларусі, а цяпер штотыднёвік у складзе выдавецкага дома «Беларусь сёння».

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" уступило в Мозыре местной "Славии"
Общество
Барон Воробей. Как Лукашенко раздает вассалам Витебскую область
Политика
Москва не позволит Лукашенко стать Токаевым – эксперт Берлинского центра Карнеги Максим Саморуков
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл дома "Белшине"
Общество
В Беларуси изменят правила для автошкол. Из-за этого курсы подорожают
Новости Жодино
В Жодино при пожаре погиб 64-летний пенсионер
Общество
Перестановки в Вооруженных силах. Кого и куда «переставили»?
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" уступило в Мозыре местной "Славии"
Общество
Барон Воробей. Как Лукашенко раздает вассалам Витебскую область
Политика
Москва не позволит Лукашенко стать Токаевым – эксперт Берлинского центра Карнеги Максим Саморуков
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл дома "Белшине"
Общество
В Беларуси изменят правила для автошкол. Из-за этого курсы подорожают
Новости Жодино
В Жодино при пожаре погиб 64-летний пенсионер
Общество
Перестановки в Вооруженных силах. Кого и куда «переставили»?
ВСЕ НОВОСТИ