Общество

Школа крэатыўнага пісьма Адама Глобуса запрашае

Да навучання ў Школе запрашаем дзяўчат і хлопцаў ад 15 да 18 гадоў уключна.

Общество ex-press.by
0

З кастрычніка 2018 года распачынае сваю працу Школа крэатыўнага пісьма Адама Глобуса “Літара” пры Беларускім ПЭН-цэнтры. Школа скіраваная на падлеткавую аўдыторыю.

У праграме Школы — азнаямленне, вывучэнне і практыкаванне ў формах літаратурных мініяцюр (дзённікавы запіс, хоку, грэгерыя) на прыкладзе класікаў сусветнай і беларускай літаратуры: Сэй-Сёнагон, Янкі Брыля, Басё, Рамона Гомэса дэ ля Сэрны і іншых.

Чытанне і пісанне тэкстаў навучыць маладых людзей больш сур’ёзнаму стаўленню да літаратуры і творчасці агулам, дапаможа лепей зразумець сябе і людзей наўкола, асэнсавана падыходзіць да выбару жыццёвых шляхоў.

Заняткі ў Школе будуць адбывацца ад першай паловы кастрычніка 2018 года да канца траўня 2019 года ў Мінску. Перыядычнасць: чатыры разы на месяц па выходных у першай палове дня. Іх працягласць складзе 2 акадэмічныя гадзіны (90 хв.). Раз на месяц (замест класічных заняткаў) навучэнцы будуць удзельнічаць у літаратурных імпрэзах і фэстах, наведваць музеі і выставы, вандраваць па літаратурных мясцінах нашай сталіцы.

Навучанне ў Школе бясплатнае.

Плануецца, што група складзе каля 20 чалавек. Працоўнымі мовамі на занятках будуць беларуская і руская.

Да навучання ў Школе запрашаем дзяўчат і хлопцаў ад 15 да 18 гадоў уключна. Свае заяўкі просім дасылаць на электронную скрыню: shkola.litara@gmail.com да 30 верасня 2018 года.

У заяўцы неабходна

1) напісаць крыху пра сябе і сваіх бацькоў – не забудзьце пазначыць таксама свае год і месца нараджэння, свае кантакты (электронны адрас, мабільны тэлефон, старонка ў сац.сетках);

2) прадставіць 1 ці 2 аўтарскія тэксты невялікага аб’ёму (апавяданне, эсэ, верш, сачыненне);

3) адказаць на пытанне, чаго вы чакаеце ад заняткаў у Школе.

Пасля 30 верасня маладыя людзі разам са сваімі бацькамі будуць запрошаныя на сумоўе, па выніках якога і адбудзецца адбор у Школу.

Пра выкладчыка:

Адам Глобус — беларускі пісьменнік, мастак, выдавец. Нарадзіўся ў 1958 годзе. Скончыў педагагічнае аддзяленне Мінскага мастацкага вучылішча (1977), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі ўніверсітэт (1983). Доўгі час выкладаў у Беларускім Калегіюме. Як пісьменнік працуе ў галіне паэзіі і прозы. У друку пачаў выступаць з вершамі ў 1981 годзе. Аўтар амаль дваццаці кніг прозы, паэзіі і публіцыстыкі. Яго вершы і апавяданні перакладзеныя на асноўныя мовы свету. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра.

Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Солнце еще высоко. Лукашенко опять мечтал о крепостном праве
Общество
Зима подождет: в Беларуси ожидаются дожди и аномальное тепло
Новости Борисова
Щука длиной более метра попалась на «мышь» в Борисовском районе
Экономика
В Беларуси с 15 ноября вводят предельные цены на картофель, овощи и яблоки. Сколько они будут стоить
Политика
Карбалевич: Почему буксует диалог Минска и Вашингтона?
Общество
В Беларуси чиновников хотят освободить от ежегодных деклараций. Зачем?
Новости Жодино
Под Смолевичами продали самый дорогой дом Минской области за октябрь
Новости Борисова
Жительница Борисова пожаловалась на «дом бомжей» – собственника ищут в России
Экономика
Директор завода в Борисовском районе объяснил, почему вместо 100 китайских работников в Беларуси нужно 140
Политика
«Кто поставит подпись от имени Беларуси?»: Карбалевич – о мирных переговорах и месте Беларуси в них
ВСЕ НОВОСТИ