Вераніку Чаркасаву забілі 20 кастрычніка 2004 года ў яе ўласнай кватэры ў Мінску. Забойца нанёс больш за 40 удараў нажом. Яе цела знайшлі 15-гадовы сын журналісткі Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка.
Следства па справе распачала пракуратура г. Мінска. 19 лістапада 2004 года Антон Філімонаў і Уладзімір Мялешка са сведкаў сталі падазраванымі. Асноўнай версіяй было вылучана забойства на бытавой глебе.
18 красавіка 2005 г. іх крымінальны пераслед быў спынены «за адсутнасцю ў іх дзеяннях складу злачынства». У снежні 2005 папярэдняе расследаванне справы прыпынілі «ў сувязі з невысвятленнем асобы, якая падлягае прыцягненню ў якасці абвінавачанага».
Следства некалькі разоў аднаўлялі і зноў прыпынялі. У якім стане яно знаходзіцца цяпер (кастрычнік 2012 г.) – невядома. З пачатку 2012 г. такія справы перайшлі ў кампетэнцыю Следчага камітэту РБ, што пацвердзілі ГА “БАЖ” у пракуратуры г. Мінска 17 кастрычніка. У аддзеле па расследаванні злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі Упраўлення Следчага камітэту па г. Мінску сказалі, што адрэагуюць толькі на пісьмовы запыт. Пасля гэтага арганізацыя такі запыт накіравала з просьбай паведаміць:
– ці працягваецца расследаванне справы аб забойстве;
– калі так, то хто са следчых займаецца расследаваннем;
– ці праводзіліся следчыя дзеянні ў перыяд з 20 кастрычніка 2011 г. і ці ёсць якая-небудзь новая інфармацыя па справе;
– калі следства прыпынена, то ўдакладніць дату яго апошняга прыпынення.
Год таму, у кастрычніку 2011 г., у пракуратуры г. Мінска ГА «БАЖ» паведамілі, што папярэдняе расследаванне гэтай справы прыпынена. Аперытаўна-вышуковая праца па справе вядзецца, але «нічога станоўчага ў плане раскрыцця гэтага злачынства» следства паведаміць не мае.
Журналісцкія расследаванні на тэму
У выніку журналісцкага расследавання (Сяргей Сацук, «Страх как достаточное основание, или Кто расправился с Вероникой Черкасовой (21.01.2005 г., «БДГ»), апублікаванага праз 3 месяцы пасля забойства, была здабытая інфармацыя, якая дае падставы меркаваць, што злачынства здзейсніў прафесійны кілер, які інсцэніраваў забойства на бытавой глебе. А таксама што падставай для злачынства магла стаць сабраная Веранікай інфармацыя пра дачыннасць беларускага «Інфабанку» да незаконнага гандлю зборяй з Іракам.
10 красавіка 2006 г. на сайце «Беларускі партызан» з’явіўся артыкул пад назвай «Цена жизни (новая версия причин убийства Вероники Черкасовой)», аўтарства якога належыць Творчай майстэрні «Агенцтва журналісцкіх расследаванняў». «У адрозненьні ад следчых, за мінулы год журналісты... змаглі здабыць новыя факты, якія ўказваюць на тое, што забойства Веранікі магло быць звязана з яе прафесійнай дзейнасцю», - гаварылася ва ўступнай частцы публікацыі. На думку аўтараў артыкула, Вераніка, сама таго не ўсведамляючы, магла трапіць на самы “гарачы край” барацьбы паміж дзьвюма кланавымі групоўкамі краіны.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter