Ёсць сімвалы, якія ведаюць амаль усе: сэрца – сімвал кахання, а белы голуб сімвалізуе мір. Але які сімвал увасабляе правы чалавека? Адказ просты: такога лагатыпу няма. Яшчэ няма, таму што зараз праводзіцца міжнародны конкурс, які і павінен гэта выправіць.
Да 31 ліпеня 2011 г. зацікаўленыя і крэатыўныя людзі з усяго свету могуць прадставіць свае прапановы або пракаменціраваць і ацаніць ідэі іншых. Усе прадстаўленыя праекты публікуюцца на інтэрнэт-сайце .
Гэта інтэрнэт-платформа створана дзевяццю дзяржавамі, якія падтрымліваюць дадзеную ініцыятыву: Боснія і Герцагавіна, Германія, Канада, Маўрыкій, Сенегал, Сінгапур, Уругвай, Чэхія і Чылі.
Журы
У склад журы разам з міністрамі замежных спраў дзевяці краін-партнёраў уваходзяць шматлікія выдатныя асобы, як, напрыклад, чатыры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы, Шырын Эбадзі, Мухамад Юнус і Міхаіл Гарбачоў, Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Наванетхем Пілэй, а такcама вядомыя эксперты па дызайне і многія іншыя.
Лагатып-пераможца
Лагатып-пераможца будзе прадстаўлены ў Нью-Йорку ў канцы верасня 2011 г. Аўтар лагатыпа-пераможцы атрымае прэміяльныя ў памеры 5.000 еўра, а аўтары праектаў, якія зоймуць другое і трэцяе месца, узнагароджваюцца адпаведна 3.000 і 1.000 еўра.
Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе!
Больш падрабязная інфармацыя на сайце
(Аб'ява Пасольства Германіі ў Мінску, )
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter