Сэрца ў пятах, рукі пацеюць, а інструктар слухае «Ляпіса Трубяцкога» — здача на правы ў Беларусі можа быць іспытам не толькі па правілах дарожнага руху, але і на стойкасць, пачуццё гумару і веру ў сябе. EX-PRESS.BY спытаў чытачоў, што цікавага з імі адбывалася падчас экзаменаў — і атрымалі сем гісторый, у якіх і драматычныя павароты, і жарт, і нават новы старт у жыцці.
Арцём:
— Першую спробу праваліў, бо забыў уключыць паваротнік. Другую — бо інструктар сказаў, што я «занадта разняволены». А на трэцяй я проста зрабіў выгляд, што мне ўсё адно. І здаў. Галоўнае — не паказваць страху. Нават калі ён ёсць.
Виталий:
— Был у меня волшебный инструктор. Когда я сдавал на права, он перед выездом сказал: «Покажи, кто тут мужик». Я завел, включил поворотник, тронулся — и заглох. Инструктор посмотрел на меня, вздохнул и говорит: «Ну, поищем, кто тут мужик, еще раз». На третий раз я завелся и сдал. Но теперь, каждый раз, когда завожу машину, слышу в голове его голос.
Марта:
— На внутреннем экзамене инструктор все время пил кофе и говорил, что я езжу, как бабуля. Типа очень осторожна. А когда я сдала в ГАИ, он поздравление мне по телеку заказал, сказал, что не верил, и это редкость. Теперь мы даже дружим.
Аліна:
— Здавала экзамен разам са сваім хлопцам. Ён не здаў, я здала. Ён спачатку сказаў: «Ну канешне, ты заўсёды павінна быць лепшая». А потым абвінаваціў, што я можа з кім «дамовілася»... Пасля гэтага мы рассталіся. А яшчэ я тады сабе набыла ружовы чахол на руль — у гонар пачатку новага жыцця.
Сергей:
— Ничего примечательного. Сдавал в январе, на автодроме был гололед. Когда я должен был тормозить перед «гаражом», меня понесло. Я врезался в сугроб. Экзаменатор сказал: «Ты не сдал, но красиво вышло». Через неделю пересдал — уже без сугробов.
Нина:
— Решила получить права на пенсии — мечта всей жизни! Все инструктора были моложе меня, один даже «мамой» называл. На экзамене передо мной парень заглох трижды, а я с первого раза все сделала. Потом он сказал, что я теперь его пример. А я купила себе старенькую «Матизку» и езжу на дачу.
Ягор:
— У мяне быў інструктар, які ўвесь час слухаў «Ляпіса». На кожным павароце гучала «Я верю в Иисуса Христа. Я верю в Гаутаму Будду. Я верю Джа, я верю в Любовь. Я верю в Добро и верить буду». І вось на экзамене я таксама яе ўключыў — для настрою. Экзаменатар зрабіў выгляд, што нічога не чуе, але ў канцы спытаў: «Ты таксама верыш?». «Веру», — кажу. — «Тады атрымлівай правы».
Хочаце даслаць сваю гісторыю? Мы на сувязі: @ex_presslive
Добро пожаловать в реальность!