Новости Жодино

«Як бы мову ні знішчалі — яна жыве ў нас, на нейкім генетычным узроўні». Чытачы EX-PRESS.BY — пра родную мову

Як за мяжой рэагуюць на беларускую мову, і як можна вывучаць яе ў краіне, дзе гэта небяспечна.

Новости Жодино ex-press.by
0

«Пачынаеш размаўляць з чалавекам па-беларуску, потым разумееш, што ён адказвае табе на ўкраінскай. Кажаш: «Ой, прабачце, зараз перайду на расейскую. Вы ж пэўна мяне не разумееце!» А яны ў адказ: «Не-не! Гаварыце! Гэта беларуская? А як жа прыгожа!» І слухаюць цябе, быццам ты ім калыханку спяваеш», — кажа эмігрантка Наталля. У Дзень роднай мовы чытачы EX-PRESS.BY распавялі, як за мяжой рэагуюць на беларускую мову, і як можна вывучаць яе ў краіне, дзе гэта небяспечна.

Наталля:

— Гаварыць па беларуску я пачала па сваім пераездзе ў Польшчу. Гэта быў адказ не толькі на расейскую агрэсію, але і спроба зберагчы самаідэнтыфікацыю на чужой зямлі. Узровень валодання мовай, пэўна, адсоткаў 80. Заўсёды пазнаеш нешта новае, прыслухоўваешся, успамінаеш чутыя ад бабуль слоўцы, выразы, песні.

А самае цікавае, што каштоўнасць роднай мовы пачынаеш разумець, калі амаль незнаёмыя табе людзі (у маім выпадку гэта былі ўкраінцы) атрымліваюць асалоду, слухаючы цябе. Пачынаеш размаўляць з чалавекам па-беларуску, потым разумееш, што ён адказвае табе на ўкраінскай. Кажаш: «Ой, прабачце, зараз перайду на расейскую. Вы ж пэўна мяне не разумееце!» А яны ў адказ: «Не-не! Гаварыце! Гэта беларуская? А як жа прыгожа!» І слухаюць цябе, быццам ты ім калыханку спяваеш.

Ці іду з дачкой і яе новай сяброўкай-украінкай. Расказваю нешта, а дзяўчынка раптам: «А на якой мове вы гаворыце? Гэта ж не польская?» «Не. Беларуская». «А як жа прыгожа!».

А ў адным з польскіх ліцэяў настаўніца-ўкраінка нас наўпрост папрасіла весці варштаты для ўкраінскай моладзі па-беларуску: «Каб вы ведалі, якая для мяне гэта асалода і захапленне — слухаць беларускую». І сядзела яна ўвесь занятак, летуценна ўсміхаючыся, а на другі дзень патэлефанавала і прапанавала праводзіць варштаты ў гэтым ліцэі на трывалай аснове.

Новае слова? Няхай будзе «нагбом». «Піць нагбом — піць, нахіляючы посуд».

Пётр:

— В обычной жизни: на работе и на улице я говорю на русском языке. Что делать, просто не хочется привлекать внимания к своей семье и к себе. Но у меня есть единомышленники, и мы размаўляем...

Наша беларуская мова — цудоўная, прыгожая. І зараз я чытаю толькі беларускую літаратуру ці пераклады на мову. Гляджу кіно на мове — зараз такога вельмі шмат, дзякуй эмігрантам нашым. Наогул, дзякуючы таму, што ёсць беларусы, якія захавалі сябе, наша мова захоўваецца... Так што: Беларусь Жыве, Жыве Беларусь!

Мае новая слова — «жарынка», яно азначае «гарачы вугалёк».

Ірына:

— Каліcьцi ў школе беларуская мова ў мяне была на выдатна. Але прайшоў час, шмат слоў забылася. Сорамна за сябе i крыўдна за мову.

Цяпер можа на 40-50 адсоткаў ведаю. Але папаўняю свой асабісты слоўнік.

Больш не новыя вучу, а ўспамінаю тыя, што калісьці ведала.

З новых слоў: «зыск» — прыбытак.

Ніна:

— У звычайным жыцці я размаўляю на рускай. Але ж у маім асяроддзі ёсць людзі, якія размаўляюць выключна па–беларуску. І размовы з імі значна палепшылі мой узровень мовы, дзесьці да В2. Самастойна спрабую дасягнуць узроўню С1, шмат чытаю, спрабую ў нейкія дні і размаўляць і думаць выключна па–беларуску.

Для чаго мне гэта? Таму што я беларуска. І нават у маім рускамоўным дзяцінстве былі «Зюзя», «шалохаць», «бацька» і шмат другіх слоў, якія дзе-нідзе і праскоквалі ў гаворцы. Як бы мову ні знішчалі — яна жыве ў нас, на нейкім генетычным узроўні. І будзе жыць у нашых дзецях.

Мае самае любімае слова — гэта «дзьмухавец».

Новыя словы, якія я вывучыла — гэта «цапстрыкі» — дробныя рэчы дамашняга скарбу і «крыга» — льдзіна.

Вольга:

— Як настаўніца пачатковай школы я ведала мову добра і ўдасканальвала свае веды тым, што паўтарала правілы, чытала на мове. Карысталася мовай, у асноўным, на працы. Пасля пратэстаў, калі людзі адчулі сябе беларусамі, прыйшла мая «зорная гадзіна». Знаёмыя і сябры пачалі ўжываць мову пры стасунках. На жаль, зараз у Беларусі гэта стала небяспечным. Але ў замежжы мы размаўляем на мове, то бок тут яна жыве. У мяне ёсць прыклад адной сям’і, дзе мама з дзеткамі размаўляе па–беларуску, а тата — на сваёй мове. Я гуляю са старэйшай дзяўчынкай, каб яна чула мову не толькі ад мамы.

А слова, якое мне падабаецца па–беларуску — «выкшталцоны», што значыць «элегантны», «гламурны».

Міла:

— Я лічу, што мой узровень – 80%... Кожны дзень нешта раблю, каб ведаць больш. Гуляю ва «Ўордлі», там шмат новых слоў. Гульню прыдумаў брытанскі праграміст з Нью-Ёрку Джош «Ўордлі», калі сядзеў на каранціне. А беларуская версія гульні «Ўордлі» існуе са студзеня 2022 году Усім раю гэтую гульню...

Сёння новае слова — «тнуць» (кусаць, джаліць).


Хочаце падзяліцца меркаваннем? Пішыце: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фото носит иллюстративный характер
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
Жодзіна
дзень роднай мовы
апытанка
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Сегодня дразнишь границы НАТО мигрантами, а завтра у твоего самолета хвост ломается и трап отваливается»
Политика
СК завел уголовное дело на всех участников выборов в Координационный совет — им угрожают отъемом жилья
В мире
«Я шокирована и зла». Скарлетт Йоханссон обвинила OpenAI в краже своего голоса
В мире
Препарат от старения был впервые протестирован на людях. Успешно
Общество
«Дед заслужил эту квартиру, потому что свое здоровье положил на войне». Что рассказали герои сюжета госТВ об изъятии жилья у эмигрантов
В мире
На борту самолета Лондон — Сингапур погиб человек, еще 30 получили травмы из-за сильной турбулентности
Общество
«Беларусы сказали мигранту, что, если он не будет бросать камни, его жену изнасилуют». Правозащитница объяснила агрессию на границе
Происшествия
В Беларуси могла произойти масштабная утечка персональных данных. Взломан популярный беларусский портал Realt.by
Спорт
Литовские футболистки элегантно избежали встреч с беларусскими
В мире
Военный эксперт: Новый министр обороны не сможет "возродить" российскую армию. Возрождать уже попросту нечего
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Сегодня дразнишь границы НАТО мигрантами, а завтра у твоего самолета хвост ломается и трап отваливается»
Политика
СК завел уголовное дело на всех участников выборов в Координационный совет — им угрожают отъемом жилья
В мире
«Я шокирована и зла». Скарлетт Йоханссон обвинила OpenAI в краже своего голоса
В мире
Препарат от старения был впервые протестирован на людях. Успешно
Общество
«Дед заслужил эту квартиру, потому что свое здоровье положил на войне». Что рассказали герои сюжета госТВ об изъятии жилья у эмигрантов
В мире
На борту самолета Лондон — Сингапур погиб человек, еще 30 получили травмы из-за сильной турбулентности
Общество
«Беларусы сказали мигранту, что, если он не будет бросать камни, его жену изнасилуют». Правозащитница объяснила агрессию на границе
Происшествия
В Беларуси могла произойти масштабная утечка персональных данных. Взломан популярный беларусский портал Realt.by
Спорт
Литовские футболистки элегантно избежали встреч с беларусскими
В мире
Военный эксперт: Новый министр обороны не сможет "возродить" российскую армию. Возрождать уже попросту нечего
ВСЕ НОВОСТИ