Айцец Міхаіл Цвячкоўскі, які працуе ў каталіцкай парафіі Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіна, на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» звярнуўся да жыхароў горада. Ен распавеў:
— Паважаныя жыхары г. Жодзіна. Сябры. Пэўны час таму я два разы публікаваў відыё аб тым, што прыхажанка Каталіцкага Касцёла нашага горада перажыла клінічную смерць і сустрэла Марыю, Маці Божую. 3 красавіка, гэта нядзеля, а 10.00, у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай, што на пр. Венісье 3, Алёна будзе распавядаць пра сваю клінічную смерць і гэтую незвычайную сустрэчу.
Кожны жадаючы, незалежна ад веравызнання і рэлігійнай прыналежнасці а таксама асобы неверуючыя, можа прыйсці і паслухаць. Запрашаю.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter