Новости Жодино

«Яшчэ не прыйшоў твой час. Ты ім яшчэ патрэбна, вяртайся!». Прыхаджанка з Жодзiна захварэла на каранавiрус i перажыла клiнiчную смерць

Асоба сказала, што сустрэла Марыю, якая была ў вобразе, падобным да фігуры, якая знаходзіцца ў галоўным алтары жодзiнскага касцёлу.

Новости Жодино ex-press.by
0

Айцец Міхаіл Цвячкоўскі, які працуе ў каталіцкай парафіі Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіна, на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» выклаў відэа, у якім распавёў пра тое, што прыхаджанка мясцовага касцёлу ўбачыла на тым свеце.

— Адна наша прыхаджанка перажыла клінічную смерць. Маладая жанчына, шматдзетная маці хварэла на каранавірус, таксама яшчэ і іншай хваробай. Калі здарылася клінічная смерць, лекары 15 хвілін змагаліся, каб яе сэрца магло працаваць. Дзякуй Богу, што гэта атрымалася! Дзякуй лекарам нашай жодзінскай бальніцы! — кажа айцец Міхаіл.

— Потым гэтая жанчына распавяла цікавыя рэчы. Яна сказала, што была на тым свеце.

Мы па-рознаму адносімся да спраў Веры, і таму я думаю, што гэта сведчанне асабліва цікава тым, хто не верыць у жыццё вечнае, або сумняваецца ў існаванні Бога.

Гэта асоба сказала, што сустрэла Марыю, якая была ў вобразе, падобным да фігуры, якая знаходзіцца ў галоўным алтары нашага Санктуарыя — гэта фігура Маці Божай Фацімскай, якая аб'явілася ў Партугаліі траім пастушкам у 1917 годзе. Гэтая да таго часу змучаная цяжкай хваробай жанчына папрасіла Марыю: «Забяры мяне да сябе». У адказ Марыя паказала ёй пальцам за яе плечы. Жанчына абярнулася і ўбачыла, што там стаяць яе муж і дзеці...

Марыя сказала ёй: «Яшчэ не прыйшоў твой час. Ты ім яшчэ патрэбна, вяртайся!». У руках Марыя трымала Святы ружанец. У Фаціме Марыя таксама трымала ў руках ружанец і запрашала людзей маліцца.

Вось што яшчэ Марыя сказала нашай жанчыне: «Чаму людзі з намі не размаўляюць?» У касцёле каталіцкім размова з Богам называецца малітвай.

Думаю, што гэтае здарэнне можа радыкальна памяняць позірк многіх асобаў у справе Веры. Я асабіста абсалютна веру ў жыццё вечнае, абсалютна не сумняваюся ў дапамогу Марыі, якая зʼяўляецца пасрэднікам на дарозе да Бога і дае рэчы, якія патрэбны чалавеку, каб атрымаць жыццё вечнае ў шчасці: гэта малітва, вернасць Богу, Божыя прыказанні, размова з Богам.

Я думаю, дарагія жыхары горада Жодзіна, варта гэта паслухаць. Тым больш, мы можам па-рознаму адносіцца да слоў святароў — праваслаўнага, або каталіцкага. Але тут менавіта свецкая асоба дае глыбокае сведчанне таго, што яна сустрэла Марыю, размаўляла з ёю. Варта гэта паслухаць. Дзялюся з вамі гэтай інфармацыяй, прыміце яе.

EX-PRESS.BY, фото: old.catholic-zhodzina.by, видео: www.facebook.com
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
Спорт
Футбол. Высшая лига. Жодинское "Торпедо" уступило в Мозыре местной "Славии"
Общество
Барон Воробей. Как Лукашенко раздает вассалам Витебскую область
Политика
Москва не позволит Лукашенко стать Токаевым – эксперт Берлинского центра Карнеги Максим Саморуков
Спорт
Футбол. Высшая лига. Борисовский БАТЭ проиграл дома "Белшине"
Общество
В Беларуси изменят правила для автошкол. Из-за этого курсы подорожают
Новости Жодино
В Жодино при пожаре погиб 64-летний пенсионер
Общество
Перестановки в Вооруженных силах. Кого и куда «переставили»?
ВСЕ НОВОСТИ