Новости Жодино

«Адзінства не будуецца загадам». Католікі Жодзіна ўшанавалі фігуру Найсвяцейшай Панны Марыі

Яны маліліся і разважалі пра тое, што такое адзінства і мір.

Новости Жодино ex-press.by
0

У нядзелю, 19 верасня, каталікі Жодзіна скіраваліся да Фігуры Маці Божай, цырымонія адкрыцця якой прайшла за два дні да гэтага.

Ім давялося паступіць менавіта так, таму што ўлады Жодзіна запрасілі на свята толькі праваслаўнага Мітрапаліта Веніаміна і не запрасілі іерархаў каталіцкага касцёлу Беларусі. Адкрыццё адбывалася ў Дзень адзінства, але адзінства не атрымалася.

Чатыры гады таму католікі гораду былі ініцыятарамі пабудовы гэтага манументу і актыўна збіралі сродкі на яго стварэнне. Яны прыйшлі аказаць увагу Маці Божай, маліліся і разважалі і пра тое, што такое адзінства і мір.

Айцец Міхаіл Цвячкоўскі, пробашч парафіі Санктуарыя Фацімскай Маці Божай, распавёў пра тое, хто такая Маці Божая — Найсвяцейшая Панна Марыя. Нагадаў гісторыю стварэння статуі — яе ідэя, якая аб'ядноўвае ўсіх хрысціянаў і ўсіх жыхароў гораду, належала аднаму з вернікаў касцёлу. Гэты мужчына прыйшоў да старшыні выканкаму Юрыю Шарому і атрымаў ад яго падтрымку. Айцец Міхаіл адзначыў таксама, што называць фігуру «абярэгам» (менавіта так яе часам называюць) — гэта не правільна і не мае да хрысціянства ніякага дачынення.

Айцец Міхаіл сказаў:

— Гэта вельмі прыгожая ідэя — імкнуцца да адзінства, гэта вельмі прыгожае запрашэнне. І тут трэба ўзгадаць навучэнне каталіцкага касцёлу — што азначае адзінства, што азначае мір, і як яго дасягнуць, каб ён быў па-сапраўднаму трывалы.

Касцёл навучае, што мір, які вядзе да адзінства, гэта не адсутнасць збройных канфліктаў. Гэта гармонія чалавека з самім сабой, з бліжнім, з грамадствам. Гэтая гармонія зʼяўляецца вынікам глыбокіх адносінаў чалавека з Богам. Таму што чалавек, які пазнаў Бога, ніколі не будзе рабіць гвалту, насілля, несправядлівасці, хлусні. Чалавек, які пазнае Бога, пазнае яго сутнасць, а гэта Любоў. Мір пачынаецца менавіта ў сэрцы чалавека.

Калі сам чалавек не мае міру, ён не здольны несці мір. Мір і адзінства, як навучае каталіцкі касцёл, не дасягаецца хлуснёй, гвалтам, няпраўдай, несправядлівасцю, фальсіфікацыямі. Калі здараюцца ў грамадстве такія выпадкі, то для дасягнення міру і адзінства неабходным зʼяўляецца ўсведамленне крыўдзіцелем учыненага зла, просьба аб прабачэнне, шкадавання за ўчыненае зло і пераканаўчая дэкларацыя, што такое больш не паўтарыцца.

Толькі такія дзеянні могуць быць стартам, пачаткам да паяднання і міру. Інакш чалавек, грамадства робяцца балючай ранай, якая не здольная загаіцца.

— Сёння людзі нашай роднай краіны, нашага гораду перажываюць глыбокі крызіс, – канстатваў Міхаіл Цвячкоўскі. — Таму менавіта i быў усталяваны дзень малітвы аб адзінстве ў нашай краіне. Гэты крызіс паказвае, што наша грамадства падзеленая, гэта зʼяўляецца фактам. Адзінства не будуецца загадам з гары, адзінства будуецца ў пазнанні Бога і прагненні гэтага ж Бога і адзінства. І Марыя зʼяўляецца прыкладам чалавека, якая выгадаўшы свайго сына Ісуса Хрыста, ведае дасканалую дарогу да гэтага адзінства. Я вельмі рады, што на пачатку нашага гораду ўсталявана менавіта фігура Панны Марыі.

Цалкам тое, што адбывалася каля Фігуры Божай Маці ў мінулую нядзелю і тое, што яшчэ сказаў Айцец Міхаіл Цвячкоўскі, можна ўбачыць на відэа.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодзіна
Фігура Маці Божай
каталікі
Міхаіл Цвячкоўскі
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
СМИ: знаменитый гонщик Михаэль Шумахер больше не прикован к постели. Начались улучшения?
Общество
40 дзён, як з намі няма Мікіты Мелказёрава. Ліст Івуліна чалавеку, які перавярнуў яго жыццё
Экономика
Нацбанк принял решение, которое может интересовать тех, кто хочет купить жилье в кредит
Общество
«У нас это было бы клеймо». Беларуска в эмиграции сама легла в психиатрическую больницу, чтобы спасти себя и детей
Происшествия
Беларус лишился 42 тысяч рублей после того, как переслал малознакомой женщине фотографии лица, ладони и запястья
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
СМИ: знаменитый гонщик Михаэль Шумахер больше не прикован к постели. Начались улучшения?
Общество
40 дзён, як з намі няма Мікіты Мелказёрава. Ліст Івуліна чалавеку, які перавярнуў яго жыццё
Экономика
Нацбанк принял решение, которое может интересовать тех, кто хочет купить жилье в кредит
Общество
«У нас это было бы клеймо». Беларуска в эмиграции сама легла в психиатрическую больницу, чтобы спасти себя и детей
Происшествия
Беларус лишился 42 тысяч рублей после того, как переслал малознакомой женщине фотографии лица, ладони и запястья
Экономика
Лукашенко хочет подоить Китай. Получится ли?
Общество
Морозы зайдут в Беларуси на второй круг
В мире
Такая вот «Ганза». Балтийские государства объявили, что закрывают море для российского теневого флота
Новости Борисова
В Борисове пьяный мужчина ударил школьника
Новости Жодино
Тюбинги и гололед: зима в Жодино становится травмоопасной
ВСЕ НОВОСТИ