Новости Жодино

«Насамрэч, пісьменьнікі не паміраюць. Толькі мяняюць форму жыцьця»

Успамiны пра выбiтнага жодзiнца напiсаў у сваiм «Фэйсбуку» Алесь Аркуш.

Новости Жодино ex-press.by
0

Не стала выбітнага жодзінца, пісьменніка і выдаўца Уладзіміра Сіўчыкава. Яму было 63 гады. Яго сябра i калега Алесь Аркуш зрабiў кранальны пост у «Фэйсбуку».

EX-PRESS.BY публикуе яго без скарачэнняў:

— З Уладзімірам Сіўчыкавым я пазнаёміўся ў 1987 годзе на паседжаньнях Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Там і высьветлілася, што мы землякі – жодзінцы. Уладзева маці працавала на чыгунцы і яны жылі каля жодзінскага чыгуначага вакзалу, непадалёку ад хаты майго дзеда Антона (мой дзед быў начальнікам чыгуначнай станцыі). Уладзя вучыўся ў СШ №2. Я жыў на супрацьлеглым беразе вадасховішча Брызгалаўка ў пасёлку ДРЭС і вучыўся ў школе №1. Напэўна ў дзяцінстве мы бачыліся і ня раз, асабліва каля басейну і пляжу на нашым баку Брызгалаўкі, дзе летам цэлымі днямі бавілася ўся жодзінская дзятва. Але знаёмымі мы не былі.

Гэты міф прыдумаў Уладзя, маўляў, у дзяцінстве мы былі ўскормленыя адной каровай. Справа ў тым, што сям“я Сіўчыкаў (ён і маці) купляла ў майго дзеда малако. Малако гэтай каровы трапляла і ў маю сям“ю. Пра гэта Уладзя нават напісаў у адным са сваіх апавяданняў.

І яшчэ памятная падзея. У наргасе, дзе я вучыўся падчас сяброўства ў «Тутэйшых», я ладзіў сустрэчы з маладымі паэтамі. На адну з такіх сустрэч я запрасіў Анатоля Сыса і Уладзіміра Сіўчыкава. Уладзя і Анатоль паміж сабой крыху паспрачаліся, але ад гэтага сустрэча стала толькі цікавейшай.

Затым было шмат іншых розных сустрэчаў і агульных спраў. Напрыклад, мы спрабавалі дамагчыся ад жодзінскіх гарадзкіх уладаў, каб у Жодзіне з“явілася вуліца Івана Сіняўскага. Як раз набліжалася 100-годдзе жодзінскага пісьменьніка, аўтара рамана «Вярыгі» пра жахі калектывізацыі на Смалявіччыне. Улады паабацялі адну з новых вуліц назваць, але пакуль так і не назвалі.

Photo 2021 07 22 15 00 53

І яшчэ помніцца славуты праект «Жодзінцы», пра жодзінскіх мастакоў, вялікую кагорту якіх выхаваў Аляксей Марачкін, калі жыў у Жодзіне і вёў у ДК БелАЗ дзіцячую мастацкую студыю. Уладзя рыхтаваў адмысловае выданьне. Для яго я даваў свае тэксты-успаміны.

Апошнім раз мы бачыліся, відаць, на пахаваньні Пятра Васючэнкі. Пятро быў нашым агульным сябрам. І яго сьмерць для нас была вялікай стратай. Уладзя ўзяўся нават за падрыхтоўку кнігі ўспамінаў пра Пятра.

Сёлета 28 траўня, на мой дзень народзінаў, Уладзя патэлефанаваў мне ў Полацак і павіншаваў. Мы пагутарылі. Ён расказаў пра складанасьці са здароўем, якія з“явіліся пасьля захворваньня каронавірусам. Яму стала цяжка хадзіць. Ён практычна не выходзіў з кватэры. Я згадаў пра Брызгалаўку, маўляў, нічога, дружа, акрыяеш, яшчэ разам зьезьдзім на Брызгалаўку на рыбалку. Яго гэта ўзбадзёрыла. Пасьмяяліся. Аказалася, гэта было разьвітаньне.

Насамрэч, пісьменьнікі не паміраюць. Толькі мяняюць форму жыцьця. Засталіся кнігі, публікацыі, выдавецкі плён. Усё гэта будзе захоўвацца ў скарбонцы нашай культуры. І таму, каб сустрэцца з табой, Уладзя, дастаткова ўзяць у рукі тваю кнігу. Таму не разьвітваюся.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Жодино
литература
Сивчиков
Аркуш
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Не просто «крыша над головой»: сколько стоит уик-энд в популярных городах Беларуси в 2026 году?
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. Жодинское «Торпедо» одолело БАТЭ в первом четвертьфинальном матче
Политика
Зазулинская призвала Европу занять ясную позицию по принудительному изгнанию бывших политзаключенных
Общество
«У меня всегда была мечта водить автобус». Актер Игорь Сигов — о своей новой работе
Общество
Белорусу в Германии грозит лагерь для беженцев после 3 лет легальной жизни
Общество
По делу о смерти блогера Мелкозерова назначили дополнительную экспертизу
Общество
Беларуска просила близких понемногу перевозить в Польшу ее сбережения. А потом купила квартиру — и банк заблокировал больше 270 тысяч долларов
Общество
«Вечером хозяева будут приезжать и делать ремонт». Необычное объявление о сдаче жилья в Минске
Общество
Следователю по «делу TUT.BY» Дмитрию Далиннику дали 14 лет за взятки
Политика
Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
ВСЕ НОВОСТИ