Кусташ санктуарыi Маці Божай Фацімскай, Ксёндз Міхаіл Цвячкоўскі з Жодзiна вiншуе з Вялікаднём:
— Паважаныя хрысціяне католікі, узлюбленыя браты і сёстры, людзі добрай волі!
Ад шчырага сэрца віншую вас з самым вялікім хрысціянскім святам — Вялікаднём. Гэтая ўрачыстасць дае сэнс усяму нашаму жыццю, бо перад намі адчыняецца праўда, што душа чалавека несмяротная. Як доказ гэтай праўды ёсць сведкі ўваскрослага Хрыста — жанчыны, якія прыйшлі намасціць цела Езуса, а замест гэтага ўбачылі адчыненую пустую магілу; вучні, апосталы і многія іншыя сведкі, пра якіх кажа Евангелле, што ўкрыжаванага Езуса яны бачылі жывым.
У гэтыя святочныя дні Езус Хрыстус узгадвае кожнаму чалавеку вядомую дарогу, якая вядзе да жыцця вечнага. Хрыстус кажа, што Ён — дарога, і праўда, і жыццё. Хто верыць у Яго — мае жыццё вечнае. Верыць у Езуса Хрыста — гэта жыць Яго навучаннем. Хто адкідвае веру ў Хрыста і ігнаруе Яго навучанне — не атрымае жыццё вечнае.
Узлюбленыя хрысціяне католікі! У гэтыя ўрачыстыя дні ад шчырага сэрца жадаю кожнаму з вас глыбокай веры. Віншую са светлым днём Пасхі.
Хрыстос Уваскрос, Аллелюя! Сапраўды Уваскрос, Аллелюя!
Добро пожаловать в реальность!