Новости Жодино

«У гэтым, 2020 годзе, святы Божага Нараджэння не будуць вясёлыя ва ўсёй паўнаце»

Ксендз Міхаіл Цвячкоўскі накiраваў вiншаваннi ўciм людзям добрай волі.

Новости Жодино ex-press.by
0

Кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіна, ксендз Міхаіл Цвячкоўскі накiраваў вiншаваннi ўciм каталiкам з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння:

«Хвала на Вышынях Богу. А на зямлі спакой людзям!

Паважаныя хрысціяне католікі, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі.

У календары нашага жыцця кожны год да нас прыходзіць свята Божага Нараджэння. Усемагутны Бог нарадзіўся сярод людзей як малое дзіця і ўвайшоў у гісторыю нашага існавання. Стаўшыся падобным да нас ва ўсім, апроч граху, Ён падзяліў лёс чалавека. Ужо ў нараджэнні Хрыста былі прадвешчаныя Яго смерць і ўваскрасенне, якое адчыняе кожнаму вернiку жыццё вечнае.

Rozd1

Хрыстус нараджаецца не ў багатым палацы, а ў беднай стаенцы, бо ён кароль не матэрыяльнага багацця, а жыцця вечнага. Хрыстус агорнуты пяшчотнай любоўю клапатлівай маці Марыі і апекуна Юзафа, бо кожнае жыццё — гэта каштоўны Божы дар. Нараджэнне Хрыста вітаюць хоры анёлаў, бо Божае Дзіця прынясе збаўленне многім і Яго хвалу будуць праслаўляць у вяках. Яму паклоняцца тры каралі, бо распазнаюць, што Ён уладар найвышэйшы з усіх зямных валадароў і слухаць Хрыста — гэта вяршыня чалавечай мудрасці. Дзякуючы Божаму дару Хрыстус праз веру нараджаецца ў людзкіх сэрцах і жыццё чалавека становіцца найпрыгажэйшым храмам, у якім Езус жадае прабываць.

У гэтым, 2020 годзе, святы Божага Нараджэння не будуць вясёлыя ва ўсёй паўнаце. Гэты год у нашай краіне азмрочаны трываючай пандэміяй каронавірусу і грамадзка-палітычнымі падзеямі.

Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, кіраўніку Мінска-Магілёйскай архідыяцэзіі, да 23 снежня не дазволена было вярнуцца на радзіму да сваёй паствы; некаторыя святары апынуліся ў вязніцы; тысячы жыхароў нашага горада і сотні тысяч нашай краіны жывуць з глыбокай ранай сацыяльна-палітычнай несправядлівасці; на вуліцах нашых горадоў пралілася кроў; наш любімы горад, які за межамі краіны ведалі як горад магутных машын, стаў вядомы з іншай «славутасці» — жодзінскай вязніцы… Ўсё гэта ніколі не будзе забытае і закрэсленае з гісторыі і нашай памяці, бо гэта сталася.

Як настаяцель Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіна, выказваючы салідарнасць з тымі, каму баліць, звяртаюся да тых хто стаў ініцыятарам, хто спрычыніўся да гэтага болю. Бог жадае будаваць мір і будучыню толькі на праўдзе і ўзаемнай пашане. Закон хлусні, несправядлівасці, сілы і гвалту нараджае падзел і разлад, боль і слёзы, прыводзіць да затойвання злосці і непрабачэння.

Rozd3

У Святы вечар Божага Нараджэння могуць адбывацца сапраўдныя цуды. Каб гэтыя цуды сталіся, каб свята Божага Нарадэння сустрэць ва ўсёй глыбіні і прыгажосці, неабходна асэнсаваць і папрасіць прабачэння за нанесеныя крыўду і боль. Трэба зрабіць адпаведную кампенсацыю за ўчыненую несправядлівасць. Той, хто перажыў боль і несправядлівасць, няхай зробіць крок у напрамку прабачэння. Гэта адзіная дарога да еднасці і гарманічнага развіцця ў нашых сем’ях, у нашым грамадстве. Іншага шляху няма.

Узлюбленныя прыхаджане, дарагія браты і сёстры ў Хрысце, людзі добрай волі! Ад шчырага сэрца жадаю кожнаму быць здольным будаваць мір і згоду, якой так моцна чакае Езус Хрыстус. Кожнага, хто шчыра шукае і прагне Бога, віншую са святам Божага Нараджэння і новым 2021 годам».

Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння святочныя службы будуць ўзначальвацца наступным чынам:

24 снежня (чацвер) святая Імша ПАСТЭРКА а 22.00.

25 снежня (пятніца) Урачыстасць Божага Нараджэння. Святая Імша а 9.00, 11.00, 18.00.

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Ходино
католики
рождество
поздравление
Цветковский
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Не стыдно
«Вся моя жизнь после переезда — моя гордость» — история женской эмиграции
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
ВСЕ НОВОСТИ