Антон и Вероника из жодинского Coffee Sound предоставили на время пандемии кофемашину для сотрудников скорой помощи, кофе и молоко. Кафе «Поляна» кормит их обедами.
Медики благодарят жодинцев, а журналист Тарас Щирый написал об этом пост:
— Уражвае, як беларусы ва ўмовах эпідэміі пачынаюць дапамагаць адно аднаму ў рэгіёнах. Прычым робяць гэта выключна бясплатна, без рэкламы і піяр-кампаній. Ёсць у Жодзіне кавярня Coffee Sound, якой кіруюць муж і жонка — Антон і Вераніка Часавіціна. Прадстаўнікі таго самага малога бізнесу, якіх Лукашэнка папрасіў не станавіцца ў чэргі. Добрыя, ветлівыя і вясёлыя рабяты з прыхаванымі талентамі. Вераніка — адна з лепшых шахматыстак у Мінскай вобласці, а Антона Часавiцiна хоць зараз у сваім маднявым, мульцяшным фартуху можна накіроўваць на якую-небудзь кулінарную праграму пра каву. Апавядае пра яе ён з веданнем сапраўднага эксперта, а прыродная ўсмешка робіць з хлопца патэнцыйную зорку. Але ладна. Зараз не пра гэта.
На днях Антон проста паклаў у аўто кавамашыну, каву, кубачкі і адвёз на жодзінскую станцыю хуткай дапамогі. Маўляй, няхай лекары крыху парэлаксуюць пад добры напой у перапынках паміж складанай працай. Зрабілі проста так. Бо захацелі дапамагчы, чым могуць. І не ведаў бы ніхто пра гэта, калі б не падзячны пост медыкаў у Інстаграме пра Coffee Sound і кавярню «Паляна», якая ладзіць урачам штодня бясплатныя абеды. Проста топавыя. Шаную і абдымаю.
Сотрудники скорой помощи нашли время, чтобы поблагодарить жодинцев.
Добро пожаловать в реальность!