5-6 красавіка ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай адбылося спатканне, на якое прыехалі амаль 130 міністрантаў з розных куткоў Беларусі.
Міністрант (лац. ministrare — служыць) — гэта хлапчук або юнак, які у касцёле дапамагае святару падчас літургіі.
Некалькі гадоў запар хлопчыкі сустракаюць у Жодзіна сваіх аднагодкаў з парафій розных касцёлаў Беларусі. 5-6 красавіка жодзінскія міністранты сустракалі гасцей з Барысава, Оршы, Мінска, Маладзечна, Смалявіч, Друі. Упершыню ў Жодзіна прыехалі міністранты з Глыбокага Віцебскай вобласці.

Падчас з’езда ў Санктуарыі праходзяць супольныя малітвы за Святой Імшой, а таксама спаборніцтвы паміж парафіямі. Сярод іх — турнір літургічных ведаў міністрантаў.
Хлопцы гулялі у настольны тэніс і футбол, спаборнічалі у камаднай эстафеце, а таксама у міні-футболе у спартыўным комплексе БЕЛАЗа «Асілак».

У агульным заліку па выніку ўсіх гульняў перамогу атрымала каманда з парафіі Яна Евангеліста (Мінск, мікрараён Кунцаўшчына). Жодзінскія хлопцы занялі 2 месца, а 3 месца — міністранты з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ з Мінска (мікрараён Сухарава).
Добро пожаловать в реальность!