Удзельнікі студыі псіхалагічнай разгрузкі «Перазагрузка» і студыі хіп-хопу Моладзевага цэнтру 21 лютага ўзялі ўдзел у акцыі «Размаўляем па-беларуску».
— Нам прапанавалі паўдзельнічаць у акцыі, але мала хто з нас размаўляе на мове. Было цікава даведацца, як у рэчаіснасці ставяцца да беларускай мовы гараджане,— распавялі EX-PRESS.BY школьнікі перад выхадам з Моладзевага цэнтра.



Гараджане з задавальненнем спыняліся, адказвалі на пытанні. Што азначаюць напісаныя на картках словы, ведалі ўсе.

На пытанні адказвалі i дзеці, і сталыя людзі.





— Гэта было цудоўна! Словы ведаюць усе, а гаворыць па-беларуску вельмі мала людзей. Адказвалі на нашы пытанні ўсе, словы нашы разгадалі, прызы з пажаданнямі мы раздалі. А колькі станоўчых эмоцый iшло ад людзей! Атрымаўся вельмі матывіровачны момант, мы зразумелі, што мова роднай трэба ведаць, — зрабілі выснову удзельнікі акцыі «Размаўляем па-беларуску!».
Добро пожаловать в реальность!