Пра тое, як адзначаюць 21 лютага Дзень роднай мовы ў Жодзіна, даведался карэспандэнт EX-PRESS.BY.
Супрацоўнікі і наведвальнікі Маладзевага Цэнтру выйдуць на праспект Міру. У 16.30 ля крамы «Суседзі» яны будуць прапаноўваць усім даставаць са скарбонкі карткі, на якіх напісаны родныя словы. Тым, хто будзе ведаць пераклад, уручаць салодкі прыз.
Той, хто зробіць замову ў кавярне «Кофе Шале» на беларускай мове, атрымае зніжку 15% на ўсе напоі.

Цэнтральная гарадская бібліятэка
У 14.00 — прадстаўленне Тэатра ценяў «Яблынька і хлопчык». Для ўсіх жадаючых прагучаць вершы на роднай мове, адбудуцца конкурсы. У бібліятэцы рыхтуюць выставу беларускай прэсы і фота-зону.
Дзень беларускай кухні адбудзецца ў кафэ «Світанак» і ў сталовай швейна-трыкатажнай фабрыкі «Світанак». У меню — дранікі і іншыя беларускія стравы.
БЕЛАЗ

— Пакуль не ведаем, што будзе заўтра. А ў 2019 годзе на БЕЛАЗе беларускай мове надаецца асаблівая ўвага, — паведаміла карэспандэнту EX-PRESS.BY працаўніца аднаго з цэхаў прадпрыемства Вера Паўлаўна, — Нашыя інфармацыйны партал і завадская газета публікуюць частку сваіх матэрыялаў на беларускай мове. А кожную пятніцу праходзіць акцыя «Размаўляем па-беларуску разам», падчас якой у цэхах і аддзелах прапануецца размаўляць на роднай мове.
Добро пожаловать в реальность!