У санктуарый Фацімскай Божай Маці запрашаюць усіх, незалежна ад веравызнання і канфесіі, даведацца аб Веры і Хрысце, пашырыць кола знаёмстваў, з карысцю правесці час.
Карэспандэнт EX-PRESS.BY сустрэўся з валанцёрамі праекта «Аснова Хрысціянства» і задаў ім некалькі пытанняў.
— Курс «Аснова Хрысціянства» праходзіць у касцёле. Думаю, многія людзі, даведаўшыся пра гэта, вырашаць, што такім чынам «каталікі папаўняюць свае шэрагі». Гэта так?
— Курс існуе ў касцёле больш за 10 гадоў, за гэты час на яго заняткі прыходзілі атэісты, пратэстанты, праваслаўныя... Некалькі сотняў чалавек за ўсе гэтыя гады. Так, праводзяць курс каталікі. Але думаю, кожны з тых, хто тут быў, пацвердзіць: тут не «акаталічваюць». Усе знаходзяць сабе сяброў, суразмоўцаў і, вядома, апанентаў. А самае галоўнае — кожны становіцца ледзь-ледзь больш прасунутым ва ўяўленні пра Бога, Веры, пра свет.
— Як праходзяць заняткі?
— Адзін раз у тыдзень, па чацвяргах, у 19.00, у дольнай частцы касцёла за кубкам гарбаты пачынаецца гэтая сустрэча. У кожнай з іх ёсць тэма – натуральна, пра хрысціянства, якую чытаюць розныя лектары. Абмеркаванне гэтых тэм, калі кожны можа выказацца, падзяліцца сваімі думкамі, паспрачацца, — мабыць, адна з самых цікавых частак праграмы.
— Хто праводзіць заняткі?
— Людзі, якія ў свой час прайшлі курс, засталіся ў ім у якасці валанцёраў. Яны валодаюць і ўласным жыццёвым вопытам, і прафесійнымі ведамі. Так, бліжэйшы занятак на тэму «Хто ён Ісус Хрыстос» на падставе навуковых даследаванняў і асабістага вопыту, правядзе культуролаг Паліна Грыб. Дарэчы, тэмы кожнай з 12 лекцый не менш цікавыя.
— Што неабходна для таго, каб стаць удзельнікам курсу? Ці ёсць нейкія ўмовы?
— Маладыя і пажылыя, хрысціяне, людзі іншай веры ці атэісты, мужчыны і жанчыны! Прыходзьце і будзьце з намі! Мы чакаем усіх, рады кожнаму на нашым курсе «Аснова Хрысціянства».
Добро пожаловать в реальность!