Пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая завітала ў Жодзіна і правяла дзве сустрэчы: з вучнямі 5 класа сярэдняй школы №4 у краме «Кніжны свет», а таксама ў дзіцячым зале Цэнтральнай гарадской бібліятэкі з яе чытачамі. Разам з пісьменніцай дзеці адправіліся ў вандроўку па старонках яе кніг, якія былі прадстаўлены на выставах.

З-пад пяра пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выйшла ў свет шмат казак, усе яны на беларускай мове. Падчас сустрэчы пісьменніца начаравала дзецям прыемныя сны, расказала пра свайго сябра — Пухліка, прачытала свае вершы. Як было бачна на сустрэчы, дзеці захапіліся кнігамі казачніцы.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter