
Паважаныя хрысціяне католікі і людзі добрай волі!
Дазвольце павіншаваць Вас з нагоды надыходзячага свята Божага Нараджэння. Святкуем яго ў гадавіну нетыповых падзей — 100 год ад дня аб’яўлення Маці Божай у Фаціме. Яе пасланне, скіраванае да сённяшніх краін постсавецкай прасторы, застаецца для нас заўсёды актуальным. Гэта запрашэнне да перамены спосабу мыслення, за якім ідзе перамена спосабу дзеяння, інакш — навяртання.
Перамена спосабу мыслення звязаная з тым,што шмат хто сярод нас жыве так, быццам Бога не было, і не шануючы Ягоныя загады нават на вялікія святы Пасхі і Божага Нараджэння, не мае часу на сустрэчу з Богам у святыні. Сваё апраўданне неаднаразова спрабуе перавесці ў жарт, іронію, нават сарказм. Марыя, маці Езуса Хрыста, з’явіўшыся тром пастушкам у Партугаліі, была вельмі засмучаная тым, што людзі выкрэслілі са свайго жыцця Бога. Здараецца, што прызнаём існаванне Бога словам, але не верым у Яго блізкую прысутнасць, а таксама не збіраемсяжыць паводле Яго навучання.
Бог у чарговы раз прыпамінае нам аб сваёй сталай прысутнасці. Нарадзіўшыся раз на зямлі, Ен жадае прабываць у людскіх сэрцах. Той, які стварыў увесь свет, таксама і чалавеку даў унутраны мір разнастайных перажыванняў і добра ведае, што ў глыбіні гэтага свету чалавек будзе шчаслівы толькі пры адной умове — калі ён будзе адкрыты на Бога. Гэта Ён учыніў нашае сумленне, якое з’яўляецца голасам Бога і якое наказвае: чыні дабро і пазбягай зла. Ці будзе пачуты Яго голас у часе чарговых святаў Божага Нараджэння?
Дарагія сёстры і браты ў Хрысце! Жадаю вам, каб у часе Божага Нараджэння мы пачулі голас Бога ў нашых сэрцах і пайшлі за яго заклікам. Сапраўдная глыбіня чалавека крыецца толькі ў глыбокай еднасці з Ім — нашым Богам.
Ад шчырага сэрца жадаю ўсім хрысціянам і людзям добрай волі глыбокіх і радасных святаў Божага Нараджэння! Вясёлых святаў!
кс. Міхаіл ЦВЯЧКОЎСКІ,
кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіне.
Расклад набажэнстваў у санктуарыі Жодзіна
24 снежня а 23.00 — начная Святая Імша — Пастэрка.
25 снежня а 9.00; 11.00; 18.00 — святочная Імша з Божага Нараджэння.
31 снежня 9.00; 11.00; 18.00 — Святая Імша ў нядзелю святой сям’і.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter