У жодзінскім санктуарыі адбудзецца ХІ нацыянальная пілігрымка сем’яў. Святую Імшу ўзначаліць Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
16 верасня у Жодзіне адбудзецца ХІ Нацыянальная пілігрымка сем’яў. Сход у санктуарыі Маці Божай Фацімскай пройдзе пад дэвізам “Фаціма — заклік да асвячэння сем’яў”. У год, калі ўвесь каталіцкі свет адзначае 100-годдзе зʼявы Божай Маці ў Фаціме(Партугалія), семʼі беларускіх каталікоў збяруцца, каб разам маліцца ў інтэнцыі міру. У пілігрымцы ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, прыме ўдзел 150 сем'яў з усёй Беларусі. Урачыстую святую Імшу ўзначаліць мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Праграма пілігрымкі сем’яў:
10.00-11.00 — рэгістрацыя пілігрымаў;
11.00 — прывітанне пілігрымаў;
11.30 — канферэнцыя;
12.00 — Ружанец сем’яў у інтэнцыі міру;
13.00 — урачыстая святая Імша (узначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі);
14.30 — абед;
15.30 — Вяночак да Божай Міласэрнасці;
16.30 — благаслаўленне на заканчэнне.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter