У бліжэйшую нядзелю 21 мая 2017 года на плошчы 900-годдзя Барысава ў Старым горадзе адбудзецца абласны фестываль фальклорнага мастацтва «Фальклорная талака». Пачнецца свята народная творчасці ў 11.00.
Як паведаміла загадчыца аддзела традыцыйнага мастацтва Мінскага абласного цэнтра народнай творчасці Вольга Хачкова, у фестывалі бяруць удзел 28 калектываў з 14 раёнаў Мінскай вобласці. Сярод іх: аўтэнтычныя фальклорныя гурты, якія валодаюць манерай выканання песеннага фальклору і дзіцячыя калектывы побытавага танца, якія займаюцца пераемнасцю мясцовых традыцый. Агульная колькасць удзельнікаў – 380 чалавек.
Майстры народных мастацкіх рамёстваў прадставяць традыцыйныя народныя рамесныя вырабы свайго раёна, прадэманструюць падчас фестывалю старажытныя тэхналогіі іх вырабу.
Фестывальнае дзеянне адбываецца на 2 пляцоўках – песеннай і танцавальнай. Па выніках фестывалю каллектывы ўзнагароджваюцца спецыяльнымі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
У рамках фестывалю фальклорнага мастацтва адбудзецца конкурс бытавога танца «Мінская кадрыля».
У конкурсе прымуць удзел танцавальныя калектывы і пары з Мінскай вобласці, ганаровыя госці з Барысава і Мінска.
Фальклорныя гурты пазнаёмяць з лепшымі ўзорамі традыцыйных танцаў Міншчыны, амаль 60 танцавальных пар паспаборнічаюць за ганаровае найменне «Лепшыя танцоры Мінскай вобласці». У конкурсе танцавальных пар 6 узроставых груп.
Для гасцей свята будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі, усе жадаючыя змогуць навучыцца беларускім побытавым танцам на майстар-класах. Вас чакае добры адпачынак для ўсёй сям’і, карысныя веды, новыя знаёмствы і шмат прыемных сюрпрызаў.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter