У жодзінскiм касцеле Маці Божай Фацімскай 13 мая адбудзецца святкаванне 100-годдзя аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме. Аб урачыстасьці, якая адбудзецца ў каталіцкай сьвятыні і ў гарадзкім парку Жодзіна, наша размова з пробашчам жодзінскага касцела Міхаілам Цвячкоўскім МІС.

— Аб’яўленні Божай Маці ў Фаціме (Партугалія) у 1917 годзе сталі адным з найбольш значных падзей ХХ стагоддзя і сучаснага свету. Маці Божая, якая явілася тром пастушкам, сказала: «Маліцеся за Расію!» Дзеці нават не зразумелі хто такая — Расія. Яны думалі, што гэта асоба. І толькі пазьней даведаліся, што гэта краіна. І сапраўды, трагедыі, няшчасьця XX стагоддзя, у тым ліку ў галіне свабоды веравызнаньня — усе гэтыя наступствы мы адчуваем да сёньняшняга дня. Марыя прадбачыла гэта, 100 гадоў таму, ў далёкай Фаціме дала нам новую надзею, у тым ліку на духоўнае адраджэньне. Фацімскае пасланьне Марыі гэта найперш пасланьне народам Усходняй Эўропы, у тым ліку і нашай краіне, якая ў той час уваходзіла ў склад былой Расійскай Імперыі.
— Што будзе адбывацца ў Жодзіна 13 мая пад час сьвятаў?
— У гэты дзень урачыстую Святую Імшу ў нашай парафіі ўзначаліць Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. На сьвяты запрошваем вернікаў з розных канфэсій, як на імшу, так і на ўсі касцёльныя мерапрыемствы. Упершыню ў гісторыі парафіі хочам зрабіць святкаванне на тэрыторыі касцела, дзе гасьцей будуць чакаць розныя сямейныя гульні, а таксама плоў і уха.

А 17 гадзіне, на сцэне гарадскога парка культуры і адпачынку, адбудзецца канцэрт, на якім выступяць: Школа мастацтваў Жодзіна, гурт «Рэха» і гурт «Рыбы».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter