Новости Жодино

Вялікі Ўрок на «Барысаў-Арэне». Фота

Новости Жодино ex-press.by
0
У аўторак, 18 красавіка, «Барысаў-Арэна» стала месцам правядзення інтэрактыўных урокаў «Чытаем па-беларуску з velcom». Галоўная мэта праекту  —  папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры сярод малодшых школьнікаў.  

Вялікі ўрок праекту сабраў каля 80 школьнікаў гораду. Дзеці даведаліся, чаму важна ведаць родную мову і як гучаць футбольныя тэрміны па-беларуску. Настаўнікамі для малодшых школьнікаў у гэты дзень сталі брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан і тэлевядучы Юры Жыгамонт. 

Юры Жыгамонт пазнаёміў школьнікаў з творчасцю беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Дзецям было прапанавана скончыць сказ у вершах, з чым яны паспяхова спраўляліся.

Антон Чычкан прапанаваў дзецям адгадаць загадкі, у тым ліку і на футбольную тэматыку.

«Я рады прыняць удзел у гэтым праекце, бо беларуская мова яшчэ ў школе была адным з любімых прадметаў. Я ганаруся тым, што нарадзіўся ў Беларусi, i лічу, што вывучаць родную мову – гэта задавальненне, а таксама спадзяюся, што наш футбольны занятак натхніць дзетак на атрыманне толькі дзясятак i па беларускай мове, i па беларускай літаратуры», — адзначыў брамнік ФК БАТЭ Антон Чычкан.

Завяршыўся ўрок віктарынай ад ФК БАТЭ, якую правёў генеральны сакратар клубу Антон Вашкевіч.

Дзеці актыўна адказвалі на ўсе пытанні віктарыны

За правільна названыя даты з гісторыі клубу, нумары гульцоў і правільныя прозвішчы форвардаў,
школьнікі атрымалі заахвочвальныя прызы — фірмовыя шалікі.

Пытанні ад Антона Вашкевіча былі даволі цяжкія, нават для настаўнікаў.
Але яны дастойна выглядалі ў вачах сваіх вучняў і давалі правільныя адказы

"Забыў..."

Юрый Жыгамонт: «Я кажу вам дзякуй за тое, што вы зараз з намі. Таму што — веру!»

«Менавіта ў гэтай зале, магчыма, сядзяць будучыя пісьменнікі і пісьменніцы, дзеячы культуры. Дзякуй за тое, што менавіта вы прыйшлі сёння на наш урок», — падзякаваў вучняў Юрый Жыгамонт ў канцы ўрока.

Пасля ўроку дзяцей чакала невялікая экскурсія. Па словах Антона Вашкевіча, у гэтыя месцы Барысаў-Арэны яшчэ не ступала нага ніводнага школьніка.

Вучні на поле Барысаў-Арэны

Акрамя адмысловага ўроку на самай папулярнай спартовай арэне Беларусі заняткі ініцыятывы адбыліся яшчэ ў гімназіях № 1, 2, сярэдняй школе № 2 і Цэнтральнай бібліятэцы Барысава. У бібліятэцы таксама прайшоў тэлемост, на якім эстафета правядзення праекту была перададзена Салігорскаму раёну. 

Каманда праекту «Чытаем па-беларуску з velcom» у гімназіі №1

«Вывучэнне любой мовы развівае розум, робіць чалавека лепш. Беларуская мова – абавязковая праграма для кожнага жыхара нашай краіны. Мова – гэта той ланцужок, які звязвае нас з культурай Беларусі, робіць беларусаў адметным народам, дапамагае даць сабе самавызначэнне. Я ўпэўнены, што гэты ўрок у незвычайным атачэнні лепшага стадыёна краіны – «Барысаў-Арэны» – зацiкавiць дзяцей яшчэ больш звяртаць увагу на вывучэнне роднай мовы», — пракаментаваў ex-Press.by генеральны сакратар ФК БАТЭ Андрей Вашкевіч.

Інтэрактыўныя ўрокі беларускай мовы ў Барысаве ў гэты дзень правяла і пастаянны настаўнік праекту — пісьменніца-казачніца Алена Масла. У рамках сацыяльнай адукацыйнай ініцыятывы «Чытаем па-беларуску з velcom» прагучалі вершы беларускіх класікаў, школьнікі пазнаёміліся з творчасцю сучасных аўтараў, а таксама пазналі асаблівасці беларускай мовы. У склад пастаянных настаўнікаў ініцыятывы таксама ўваходзяць вядомыя беларускія пісьменнікі Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі і Наталля Бучынская.

*Перепечатка авторских материалов с сайта ex-Press.by борисовскими СМИ возможна только с письменного разрешения редакции!
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
«Все стороны «выиграют» эту войну. Хотя, на самом деле, все ее проиграли»
Общество
Белоруска искала тишину и свободу и нашла ее на ферме в Литве: история Анжелики Кедар
В мире
«Ребята, не трогайте их. Они раненые, они вам уже ничего не сделают». Как жительницы оккупированного села пытались спасти бойцов ВСУ
Общество
Опубликовали разговоры жены командира минского ОМОНа Балабы, в которых она рассказывает о трех любовниках. Среди них певец Алехно
Общество
Брестчанин, ходивший на политические суды, приговорен к семи годам колонии
Общество
Побратим о Веремейчике: "Волевой и абсолютно надежный человек"
Политика
Фридман: «Шансы Лукашенко дойти до суда в случае выдачи ордера МУС гораздо выше, чем Нетаньяху»
Общество
Беларуский МЗКТ может быть причастен к разработке межконтинентального «Кедра», которым ударили по Днепру
Общество
Лукашенко грозит оставить белорусов без интернета: «Если это повторится, отключим вообще»
Спорт
Футбол. Высшая лига. Торпедо (Жодино) - Динамо-Минск - 1:1
ВСЕ НОВОСТИ