
Да барысаўскіх вернікаў з нагоды свята Уваскрэсення Хрыстова звярнуўся пробашч касцёла Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, а. Павел.
"Як прыгожа, што Евангелле не заканчваецца апісаннем смерці і пахавання. У Евангеллі мы чытаем працяг гісторыі Таго, Хто толькі што быў пахаваны. Моцай Бога Езус паўстаў з магілы! Паўстаў, каб сказаць нам "Радуйцесь!"
Гэта сапраўднае Божае прывітанне, якое пачулі ад жанчын апосталы, а потым і ўвесь свет.
Святое Пісанне кажа нам радавацца.
Прычынай сапраўднай радасці з’яўляецца вера, што Хрыстос уваскрос! Падтрымлівая сваіх вучняў, Езус сказаў: “Я вас зноў убачу, і будзе радавацца сэрца вашае, і радасці вашай ніхто ўжо не адбярэ ад вас”.
Смутак аб грахах павінен кіраваць нас да пакаяння, якое рассееваецца свядомасцю таго, што Бог прабачыць нам правіны, і як Любячы Бацька жадае нам не гора і цярпення, але шчырага навяртання, каб нашае жыццё было сапраўды радасным.
Дарагія браты і сёстры!
Перажываючы таямніцу нашага збаўлення прагну кожнаму пажадаць радаснага спаткання з Хрыстом. Няхай моц уваскрасення збаўляе кожнага, хто з верай прыходзіць да Яго! Няхай святло, якое заззяла ў Велікодны паранак асветліць нашу цемру, прынясе нам пакой і радасць, якія ніколі не скончацца.
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
а. Павел МІС,
пробашч барысаўскага Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
пробашч барысаўскага Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Парадак набажэнстваў на Святы Трыдуум:
ВЯЛІКАЯ СУБОТА — 9.00 адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта.
9.00, 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 18.00 — асвячэнне вялікодных страваў.
ПАСХАЛЬНАЯ ЛІГУРГІЯ — 22.00 (вернікі павінны мець свечы).
УРАЧЫСТАСЦЬ ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЯ ПАНА — 9.00, 11.00, 16.30.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter