У Жодзінскім касцёле Фацімскай Божай маці праходзіў з'езд хрысціянскіх музыкаў «Грай Пану». Тры дні беларуская хрысціянская група «Рыбы» дзялілася сваім досведам служэння Госпаду праз музыку.
З 10 па 12 сакавіка музыканты беларускай хрысціянскай групы «Рыбы», удзельнікі RYBYPROJECT, парафіяне і святары Жодзінскага касцёла Фацімскай Божай маці прымалі музыкаў з розных гарадоў і краін. Зрабілі яны гэта, каб абʼяднаць хрысціянскіх музыкаў, павысіць іх прафесійны ўзровень і каб стварыць годную альтэрнатыву свецкай музыцы ў Беларусі.
Група «Рыбы» – гэта музыканты-каталікі, якія з радасцю дзеляцца сваім досведам служэння Госпаду праз музыку. За плячыма ў іх два альбома, шэраг выступаў на фэстах, дыяцэзіяльных днях моладзі, служэння ў розных кутках Беларусі ад Віцебска да Брэста. Свае рэпетыцыі маладыя музыканты нярэдка праводзяць у Жодзіна, іх апекуе настаяцель Жодзінскага касцёла Міхаіл Цвячкоўскі.

Госці «Рыб» у Жодзіна – музыканты, якія прыехалі з касцёлаў Беларусі, Украіны, Узбекістана і Польшчы.
Больш за 70 чалавек дзяліліся адзін з адным досведам, музыкай і разам маліліся. Многія з іх - прафесійныя музыкі, у свецкім жыцці – удзельнікі знакамітых музычных калектываў.
У 2017 годзе каталікі свету святкуюць 100-годдзя зʼявы Маці Божай у Фаціме (Партугалія). У Жодзіне, дзе касцёл носіць імя Фацімскай Божай маці, у траўні адбудуцца ўрачыстасці для вернікаў і для жыхароў горада.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter