
1 сакавіка ў Барысаве адбылася прэзентацыя кнігі «100 асобаў беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Яе аўтар - сустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец распавёў барысаўчанам пра аднаго з герояў кнігі - святара Віктара Шутовіча, які правёў апошнія гады свайго жыцця ў нашым горадзе.
На прэзентацыю сабраліся каля дзесяці чалавек. Яны пачулі гісторыю напісання кнігі і святара Віктара Шутовіча, які прышчапляў людзям любоў да Беларусі, адукоўваў прыхаджан і змагаўся за незалежнасць сваёй краіны.
- Ксёндз Віктар некалькі разоў падвяргаўся пераследу з боку польскіх уладаў, неаднаразова байкатаваў польскую мову. Працуючы школьным настаўнікам, ён заклікаў дзяцей і іх бацькоў вучыць родную беларускую. У 1945 годзе ён быў асуджаны савецкай уладай на 10 гадоў лагераў, а пасья іх вярнуўся ў Беларусь. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Барысаве, дзе і быў пахаваны на Кальварыйскіх могілках, - распавёў Севярынец.
Па словах аўтара, ён прыехаў у Барысаў са сваёй кнігай, каб ушанаваць памяць чалавека, які не здаўся, і ўсё сваё жыццё быў упэўнены, што наша краіна будзе незалежнай.

Наклад кнігі - каля 10 000 асобнікаў, набыць яе можна праз групу ў сацсетках.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter