
Учора, 26 студзеня, у Барысаўскай раённай цэнтральнай бібліятэцы імя. І.Х. Каладзеева прайшла прэзентацыя новай кнігі члена Саюза пісьменнікаў РБ Аляксандра Быкава «І тым не менш».
На прэзентацыю прыйшлі прыхільнікі творчасці паэта, а таксама навучэнцы сярэдняй школы №11, якую некалі скончыў Аляксандр Быкаў.

Прагучалі вершы, у тым ліку і новыя, яшчэ нідзе не апублікаваныя, у выкананні аўтара. Прысутным асабліва прыйшліся да спадобы літаратурныя пародыі, якія склалі значную частку новай кнігі.

Малады барысаўскі кампазітар, гітарыст Андрэй Быкаў, пляменнік паэта,
выканаў песню на вершы Аляксандра Быкава.
Нагадаем, што Аляксандр нарадзіўся ў Барысаве, значаную частку жыцця правёў у нашым горадзе, працаваў журналістам у газетах «Трыбуна» (шматтыражка Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання) і «Камуністычная праца» (так некалі называлася «Адзінства»). У 1985 годзе ён пераехаў у Мядзел, дзе да апошняга часу быў загадчыкам аддзелу ў мясцовай раёнцы «Нарачанская зара».
На яго творчым рахунку некалькі зборнікаў вершаў. Кніга паэзіі Аляксандра Быкава «За межы круга» была адзначана ў 2014 годзе рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты купідон».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter