
У касцёле Фатимской Божай маці 24 снежнага пройдзе начная літургія, а 25 снежнага адбудзецца тэвтрализаваная пастанова - Батлейка.
Пробашч касцёла Маці Божай Фацімскай у Жодзіна, айцец Міхаіл Цвячкоўскі павіншаваў хрысціян са святам:
- Дарагія браты і сёстры, веруючыя ў Езуса Хрыста, а таксама асобы добрай волі і добрага сэрца!
Незалежна ад таго, ці з’яўляемся мы католікамі, пратэстантамі ці праваслаўнымі, кожны з нас у гэты час больш актыўна рыхтуецца да святаў Божага Нараджэння. Людскі адлік і каляндар узгадваюць розную дату гэтай падзеі, аднак усё падкрэслівае тую праўду, што мы, асобы верючыя, з надзеяй Яго чакаем.
З надзеяй – бо кожны чакае і верыць, што Езус Хрыстус у гэтыя дні асаблівым чынам затрымаецца ў доме нашага ўнутранага жыцця, нашым сумленні і сэрцы. Верым, што Езус Хрыстус затрымаецца ў нашых сем’ях і прыслухаецца да нашых трывог, цяжкасцяў, праблем і перажыванняў.
Мы чакаем Божае Нараджэнне, бо гэта свята Божай таямніцы і Яго прысутнасці сярод нас. Ён, прыняўшы людское цела, становіцца ва ўсім падобным да нас, апроч граху. Прабываючы блізка да нас, Езус запрашае прабачыць крыўды тым, хто нас пакрыўдзіў, і сам дае прыклад гэтаму ў сакраманце споведзі, прабачаючы кожнаму, хто аб гэтым просіць. Ён запрашае паяднацца з тым, хто, магчыма, доўгія месяцы і гады знаходзіцца з намі ў канфлікце. Гэта час, калі мы першыя чынім крок прымірэння.
Божага Нараджэння чакаюць дзеці, каб атрымаць падарункі; чакае моладзь, каб Бог уліў супакой у трывожныя перажыванні наконт будучыні; з глубокай надзеяй чакаюць дарослыя, што Езус будзе разам з імі; чакаюць самыя старэйшыя, поўныя надзеі на сустрэчу з Ім у жыцці вечным. Божага Нараджэння чакае кожны глыбока веруючы хрысціянін.
У Святую Ноч Нараджэння Езуса Хрыста кожны з нас жадае прыняць удзел у Літургіі, інакш Святой Імшы, якая называецца Пастэрка, каб быць сведкам таго моманту, калі святар прыносіць фігуру маленькага дзіцяткі Езуса.
Кожны з нас жадае разам са святаром апусціцца на калені і прамовіць ў цішыні свайго сэрца: «Езу, я тут. Я прыйшоў. Я хачу быць з табой і прашу: наведай дом майго сэрца…».
У гэтыя святочныя дні Божага Нараджэння ад шчырага сэрца хочацца пажадаць кожнаму адчыненага сэрца на Божую прысутнасць, любові, прабачэння, міру, згоды і Божай спагады. Бог, Езус Хрыстус, няхай будзе з намі, якія чакаем Яго прыйсця з глыбокім прагненнем і верай.
Жадаю усім глыбокіх і вясёлых святаў Божага Нараджэння, а таксама поўнага надзеі Новага 2017 года.
Начная літургія (Пастэрка) у касцёле Фацімскай Божай маці распачнецца 24 снежня а 23.00.
Нядзеля 25 снежня – Урачыстасць божага нараджэння – 9.00; 11.00; 18.00.
Пасля імшы а 11.00 адбудзецца тэатральная пастанова – Батлейка - ў выкананні дзетак парафіі. Пасля яе адбудзецца сустрэча са «Святым Мікалаем».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter