Выйшла ў свет чарговая кніга нашага земляка сябра Саюзу пісьменнікаў Беларусі Аляксандра Быкава.
Зборнік вершаў “І тым не менш…” выдадзены ў сталічным выдавецтве “Каўчэг”. Адметнасць новай кнігі паэта ў тым, што большую частку твораў складаць пародыі на вершы вядомых і не вельмі вядомых беларускіх аўтараў.
Аляксандр Быкаў адзін з нешматлікіх пісьменнікаў нашай краіны, які аддае даніну даволі небяспечнаму жанру літаратурнай пародыі. Але гэта неадрыўная рыса яго яркага таленту.
Нагадаем, што Аляксандр нарадзіўся ў Барысаве, значаную частку жыцця правёў у нашым горадзе, працаваў журналістам у газетах «Трыбуна» (шматтыражка Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталявання) і «Камуністычная праца» (так некалі называлася «Адзінства»). У 1985 годзе ён пераехаў у Мядзел, дзе да апошняга часу быў загадчыкам аддзелу ў мясцовай раёнцы «Нарачанская зара».
Кніга паэзіі Аляксандра Быкава «За межы круга» была адзначана ў 2014 годзе рэспубліканскай літаратурнай прэміяй «Залаты купідон».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter