Новости Жодино

У Жодзіна пройдзе творчая сустрэча з паэткай Верай Буланда

Новости Жодино ex-press.by
0

17 лютага у Жодзіна адбудзецца творчая сустрэча з паэткай, супрацоўніцай Тэатра беларускай драматургіі Верай Буланда. У праграме сустрэчы - вершы новыя і ранейшых гадоў, размова па душах і адказы на ўсе пытанні слухачоў. 

Вера Буланда нарадзілася ў Маскве 26 сакавіка 1955 году. Яна скончыла Мсціжскую школу (Барысаўскі раен) у 1972 годзе.  І яна заўседы застаецца вернай сваей весцы.

У 1977 годзе Вера скончыла Мінскі педінстытут імя А.М. Горкага. У час навучання яна наведвала Народны тэатр мастацкага чытання «Жывое слова», якім кіраваў таленавіты педагог Андрэй Каляда. У 1981 гозде закончыла на выдатна курсы Маскоўскага Завочнага універсітэта мастацтваў.  Настаўнічала на Віцебшчыне і Барысаўшчыне. Кіравала тэатральнымі калектывамі, лялечным гуртком пры школе, фальклорнымі гуртамі пры ДК «Спадчына» у Лепельскім і «Прыданкі» у Барысаўскім раенах. Вера Буланда - педагог вышэйшай катэгорыі. Дэлегат 1 з’езда настаўнікаў. Пра яе здымаўся дакументальны фільм «Сэрца аддаць дзецям». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вершы піша са школы, яны друкаваліся у шматлікіх выданнях: часопісах «Беларусь», «Алеся», «Маладосць», «Вясёлка», газетах «ЛіМ», «Настаўніцкая газета», «Віцебскі рабочы», «Чырвоны прамень», «Народная воля», «Адзінства», «Рэспубліка» і іншых.

Выдадзены зборнікі вершаў: «Запалі імгненне» (Полацк, 1991, супольны зборнік лепельскіх паэтаў), «Мне не жыць без цябе» (Барысаў, 1997), «Цыганскія кастры» (Мінск, «Беларускі кнігазбор», 2001), Дапаможнік для настаўнікаў па беларускай мове і літаратуры «Ад свята да свята» (Мінск, «Аверсэв», 2007), «Не здраджу. Не предам» (Мінск, 2008), «И снова душу греет благодать» (Мінск, 2010, супольны зборнік літаратурнага аб’яднання «Натхненне»), Кніга прозы «Най-Люба-я» (Мінск, 2010), «І гаспода мая і мой храм» (Мінск, 2011. Супольны зборнік літаратурнага аб’яднання «Натхненне»), Нізка вершаў перакладзена на французскую мову расійскай паэткай Нінай Дзябольскай, якая ўвайшла ў зборнік «У краіне паэтаў» (Мінск, 2011), зборнік вершаў і «Казка пра Дуб і Дзядоўнік» – «Шчырая споведзь мая» (Мінск, 2012).

Нізка вершаў перакладзена на французскую мову расійскай паэткай Нінай Дзябольскай, на шведскую – Антанінай Зайцавай. Цяпер Вера Буланда ў творчым пошуку, піша новыя вершы і прозу. 

Творчая сустрэча з паэткай, супрацоўніцай Тэатра беларускай драматургіі Верай Буданда адбудзецца 17 лютага, а 14 гадзіне у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы Жодзіна. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Уваход вольны. 

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
афиша
жодино
культура
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
Новая кухня беларусов: как Федор в Австрии научился есть проще и лучше
Новости Борисова
В Борисове такси врезалось в забор: пострадала пассажирка
Новости Борисова
Раздал служебные смартфоны родным: в Борисове будут судить экс-директора госпредприятия
Новости Борисова
Буллинг, уход мастеров и жизнь на два города: как борисовчанка купила салон красоты в Минске
TuTak
Як у Варшаве рабілі лялек-«Жаданніц». Рэпартаж з майстар-класа
Новости Жодино
«Самый страшный криминал сейчас — это иметь иное мнение». Какой район Жодино на самом деле криминальный
Общество
Чалый: «Но ОМОН используется не на войне. Получается, речь о применении ударных дронов против собственного населения»
Политика
Светлана Тихановская: Я клубок страхов
Экономика
«Cвидетели стабильности высшего государственного звена чувствуют, что происходит что-то неладное»
Общество
Николая Статкевича наградили международной премией Homo Homini
ВСЕ НОВОСТИ