Пяцёра жодзінскіх хлопцаў запісалі відэаверш «А хто там ідзе?» Янкі Купалы разам з культурніцкім праектам «Litara-A». Аб тым, як іх аб'ядноўвае любоў да роднай беларускай культуры, што такое «Litara-A» і як стаць яе удзельнікам, даведваўся карэспандэнт ex-Рress.by.
- Чуць сапраўдную беларускую мову - дзіва для людзей. Асабліва ў Жодзіна - індустрыяльным горадзе, дзе няшмат карэнных жыхароў, дзе сапраўдныя традыцыі яшчэ толькі з'яўляюцца. Усіх хлопцаў, хто зняўся ў роліку, аб'ядноўвае любоў да роднай беларускай культуры, роднай мовы. Верш «А хто там ідзе?» Янкі Купалы мы абралі самі. Хай з такіх праектаў, як «Litara-A» пачынаецца яна - любоў да роднай мовы, - распавёў карэспандэнту ex-Рress.by адзін з жодзінскіх удзельнікаў праекту.
Жодзінскія хлопцы - Юрась, Піліп, Аляксандр, Сяргей і Антон.
Відэапраект «Litara-A» запусцілі настаўнік беларускай і польскай мовы, мадэль Дзяніс Бурко разам з Паўлам Доўнарам са студыі «Zvonka». Яны здымаюць літаратурныя відэа, у якіх моладзь па-беларуску чытае творы як мясцовых, так і замежных літаратараў. Культурніцкая платформа «Litara-A» – гэта месца для тых, хто любіць літаратуру і любіць яе па-беларуску.
Дзяніс Бурко
- У нашых планах - далей пашыраць геаграфію «Litara-А». Запісваць ахвотных людзей па рэгіёнах, а нават, скажу больш, стварыць на месцах прадстаўніцтвы, на платформе якіх будуць праходзіць мерапрыемствы літаратурнай ці калялітаратурнай тэматыкі. «Litara-A» - гэта мастацка-творчая культурніцкая платформа, на якой ствараюцца праекты кшталту ідэі з відэавершамі. У нас у распрацоўцы шэраг іншых праектаў, якія мы паступова будзем анансаваць, - кажа Дзяніс Бурко.
Кожны ахвотны можа браць ўдзел у дзейнасьці праекту «Litara-A» – гэта галоўная яго ідэя.
Даведка ex-Press.by:
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 1999 годзе з мэтай заахвочвання моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter