Жодзінцы – мастакі, музыканты і літаратары - прадставілі гараджанам выставу «Калядныя сустрэчы» ў гарадской карціннай галерэі. 24 снежня адбылося адкрыццё экспазіцыі, якой больш за 20 гадоў адзначаюць Каляды жодзінскія мастакі.

Афішу дэманструе мастак Аляксандар Фралянкоў. Ён удзельнік усіх «Калядных сустрэч», якія праводзяцца ў Жодзіна з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя (фота - Уладзімір Сіўчыкаў).
Калядныя сустрэчы праходзяць у Жодзіна з 1982 года. У выставе 2015 года прадстаўлены карціны Уладзіміра Гладкевіча, Аляксея Марачкіна (Алеся Мары), Мікалая Шышлава, Віктара Навіцкага, а таксама Алеся Пушкіна і іншых мастакоў. Мастак Аляксандр Казак прадставіў гледачам свае карціны, а слухачам - вершы.

Лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў Аліса Фаміч выканала п'есу іспанскага кампазітара
Ісаака Альбеніса «Арахон».

Карціны выставы напісаныя ў розных жанрах, аб'ядноўвае іх адчуванне радасці жыцця і Каляднага цуду.

Пісьменнік, перакладчык, дырэктар выдавецтва «Радыёла-плюс» Уладзімір Сіўчыкаў прадставіў
свае кнігі і падараваў іх Жодзінскаму гарадскому краязнаўчаму музею. Яго карціна таксама ёсць у экспазіцыі.

Дырэктар музея Ірына Супрановіч ўручыла Аляксею Марачкіну падзяку. За апошні час ён прыняў удзел у трох выставах у Жодзінскай галерее.

Jingle Bells - папулярную ва ўсім свеце калядную песню выканалі Аліса, Алесь і іх бацька - прафесійны педагог і музыкант Аляксандр Фоміч.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter