25 снежня ў Гарадскім Доме культуры Барысава адбудзецца Калядная батлейка. Уваход на Батлейку вольны для ўсіх.
25 снежня, у 15.00, у малай зале Борысаўскага гарадскога Дома культуры адбудзецца Вялікае Каляднае прадстаўленне - Батлейка. Парафіяне касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі Барысава прынялі ўдзел у пастаноўцы.
- Глядачоў - дарослых і дзяцей - чакае цудоўная сустрэча і неверагодныя прыгоды - п'еса паказвае наша сучаснае ўяўленне аб нараджэнні Ісуса ў гэты дзень, а таксама сучаснае стаўленне да гэтага цуда. На Батлейку змогуць трапіць усе, хто жадае. Мы чакаем усіх 25 снежная, у 15.00, у ГДК им.М.Горького, пр.Революции, 49, Малая зала, - распавяла карэспандэнту ex-Рress.by адна з арганізатараў Каляднай батлейкі Барысаўскага касцёла Анастасія Альшэўская.
Расклад набажэнстваў і мерапрыемстваў у час Святаў Божага Нараджэння Касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі горада Барысава:
24 снежня - Пастэрка - 24.00;
25 снежня - св. Імша у 9.00, 11.00, 18.00;
15.00 – «Батлейка» у ГДК
26 снежная - св. Імша у 9.00, 18.00
19.00 - калядны канцэрт дзяцей музычнай школы горада Барысава.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter