У пятніцу, 30 кастрычніка, у Жодзінскім краязнаўчым музеі адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Сіўчыкавым. Пісьменнік прадставіць свае новыя кнігі, а таксама выдавецкую серыю «Мая беларуская кніга».
Сустрэча з пісьменнікам атрымала назву «Мой лёс і лёс майго горада». Прэзентацыя новай кнігі вершаў дзецям «Кошык Велікодны» і кнігі кароткай прозы «Уладзевы гісторыі» Уладзіміра Сіўчыкава пройдуць у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Госць таксама прадставіць жодзінцам выдавецкую серыю «Мая беларуская кніга», у межах якой сёлета выйшла 26 тамоў беларускай класікі.
Пачатак сустрэчы а 14 гадзіне. Адрас: Жодзіна, вуліца Купрыянава, дом №15. Уваход вольны.
Мастак, пісьменьнік, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў нарадзіўся ў Жодзіна. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter