Новости Жодино

Канавязь Жукава: апошняя таямніца печынскіх ДОСаў

Новости Жодино ex-press.by
0
Месяц таму з’явілася здагадка, што крукі пад вокнамі першага паверху Дома афіцэрскага складу №7 ваеннага гарадка Печы ў далёкія 1930-я выкарыстоўваліся як канавязь – сюды старшы камсклад кавалерыйскай дывізіі паркаваў сваіх коняў. 

А загадаў забіць у сцены крукі ніхто іншы як легендарны палкаводзец Георгій Жукаў, які нібыта служыў у Печах. Паспрабуем супаставіць факты і праверыць цікавае меркаванне на праўдзівасць.

Адкуль ў Печах кавалерыя?

Агульнавядома, што напачатку Вялікай Айчыннай у Печах размяшчалася бронетанкавае вучылішча, курсанты якога пазней прынялі важкі ўдзел у абароне горада. Ваенны гарадок вучылішча дзяліла з 38-й танкавай дывізіяй і пра гэты факт успамінаюць ужо з меншай ахвотай: адбілася знішчэнне дадзенай вайсковай адзінкі ў «магілёўскім катле» у ліпені 1941 г.

Аднак будаваўся ваенны гарадок Печы не для ўтрымання танкавых войскаў, а менавіта для кавалерыі: у сярэдзіне 1930-х гг. тут размяшчалася 27-я кавалерыйская дывізія. Чатырохпавярховыя ДОСы (дамы афіцэрскага складу), Дом афіцэраў, казарменныя памяшканні – усё будавалася на патрэбы конармейцаў. Адпаведна канавязь ля пад’ездаў ДОСа №7, пабудаванага, калі верыць надпісу на паддашку ў 1935 г., магла мець месца.


Канавязь сёмага ДОСа. Фотаздымак Наталлі Кальмінай.

Жукаў служыў у Печах?

У сваіх мемуарах «Успаміны і развагі» Жукаў аніводнага разу не кажа пра Печы і толькі мімаходзь узгадвае пра Барысаў. Напрыклад, у 1925 г. па сканчэнні Кавалерыйскіх курсаў удасканалення каманднага складу ў Ленінградзе Георгій вырашыў вяртацца ў Мінск, на месца службы, конна. І шлях гэты прайшоў праз Барысаў.
 

Георгій Жукаў. 1935 г.

Другі раз Жукаў узгадвае Барысаў з нагоды абароны горада ў 1941 г. Гэтае меркаванне Маршала Савецкага Саюза пазней стане ўлюбёнай цытатай барысаўскіх краязнаўцаў: «На рацэ Бярэзіне нашы войскі цвёрда біліся ў раёне горада Барысава, дзе з асаблівай мужнасцю змагалася Барысаўскае танкавае вучылішча пад кіраўніцтвам корпуснага камісара І. Сусайкова». Было б досыць дзіўна, калі б Жукаў не ўзгадаў больш грунтоўна пра сваё месца службы ў ёмістых мемуарах.

Гісторыя пра Жукава ў Печах – фейк?

Жукаў не праходзіў службу у Печах, але гэта яшчэ не значыць, што ён не наведваў ваенны гарадок. У прыватнасці ў той час, калі ён быў камандзірам 3-га кавалерыйскага корпуса Беларускай ваеннай акругі (ліпень 1937 – люты 1938 г.) у яго падначаленні мелася 27-ая кавалерыйская дывізія, якая дыслакавалася ў Печах. З нагоды выканання кіраўнічых функцый Жукаву прыходзілася быць у Печах. Пра адзін такі яскравы выпадак з такіх візітаў ваеначальнік ўзгадвае ў мемуарах.

У другой палове 1937 г., калі рэпрэсіі супраць кіруючага склада Чырвонай Арміі імкліва набіралі ход, пад падазрэнне падпаў печынскі камдыў Васіль Белакоскаў. На дапамогу свайму падначаленаму прыйшоў Георгій Жукаў. Маршал Савецкага Саюза ў сваіх мемуарах узгадваў, што прычынай недаверу да камуніста Белакоскава было тое, што той «быў у блізкіх адносінах з ворагамі народа Сердзічам, Юнгам, Убарэвічам і іншымі, а таму не можа карыстацца даверам партыі. Акрамя таго, Белакоскаў недастаткова чулліва ставіцца да камандзіраў, палітработнікаў, занадта патрабавальны на службе». Сваімі аратарскімі якасцямі Жукаву ўдалося пераканаць партыйны сход, і Белакоскаў застаўся камандзірам кавалерыйскай дывізіі да ліпеня 1938 г. і ў цэлым падчас вайны і пасля яе камбрыг зрабіў бліскучую вайсковую кар’еру.

Што робім з крукамі?

Крукі сёмага печынскага ДОСа з вялікай доляй верагоднасці можна лічыць канавяззю (хоць звычайна яна мела кальцаваную форму). Вось толькі з’яўленне іх з загаду камандзіра корпуса Жукава хутчэй прыгожая гарадская легенда, чым праўда: не па статусу было займацца падставовымі нізавымі гаспадарчымі пытаннямі высокаму ваеначальніку.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
борисов
наследие борисовщины
печи
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Девушки попали в неприятности после того, как спели «Матушка-земля» в гардеробе кафе
Общество
В ракете, которой РФ ударила по Харькову, обнаружен белорусский компонент
Общество
Бывшие политзаключенные объединились для взаимной поддержки в организацию «Побач»
Политика
Лукашенко на выборах 2020-го проиграл Тихановской — государственные социологи
Общество
«В следующий раз предупредите актрис в камеры не смотреть». Кто те девушки, которые «случайно» оказались в Mak.by во время визита Лукашенко
Общество
В Могилеве и окрестностях — вспышка очень заразного вируса, особенно опасного для некоторых людей
В мире
«Чиновники очень, очень довольны». Эксперты рассказали, как конфликт на Ближнем Востоке стал неожиданным подарком для Кремля
Общество
8 марта в Дзержинской больнице умерли роженица и ребенок
Экономика
Рыжиченко: «Мы видим деградацию регионов в течение многих лет. А у властей нет никакого решения этой проблемы»
Не стыдно
«Женский мозг меньше из-за интеллектуальной неполноценности»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Общество
Девушки попали в неприятности после того, как спели «Матушка-земля» в гардеробе кафе
Общество
В ракете, которой РФ ударила по Харькову, обнаружен белорусский компонент
Общество
Бывшие политзаключенные объединились для взаимной поддержки в организацию «Побач»
Политика
Лукашенко на выборах 2020-го проиграл Тихановской — государственные социологи
Общество
«В следующий раз предупредите актрис в камеры не смотреть». Кто те девушки, которые «случайно» оказались в Mak.by во время визита Лукашенко
Общество
В Могилеве и окрестностях — вспышка очень заразного вируса, особенно опасного для некоторых людей
В мире
«Чиновники очень, очень довольны». Эксперты рассказали, как конфликт на Ближнем Востоке стал неожиданным подарком для Кремля
Общество
8 марта в Дзержинской больнице умерли роженица и ребенок
Экономика
Рыжиченко: «Мы видим деградацию регионов в течение многих лет. А у властей нет никакого решения этой проблемы»
Не стыдно
«Женский мозг меньше из-за интеллектуальной неполноценности»
ВСЕ НОВОСТИ