У Барысаве ў доме Каладзеева 22 сакавіка ўпершыню прайшоў канцэрт беларускага барда Алеся Камоцкага. У перапынках паміж песнямі Алесь адказваў на пытанні слухачоў і распавядаў цікавыя гісторыі з жыцця.
Алесь нарадзіўся і вырас ў Барысаве. Сёння жыве ў Мінску. Музыка стварае рамансы на вершы Рыгора Барадуліна, перакладае песні савецкіх часоў на беларускую мову, таксама піша ўласныя аўтарскія творы.
-2bee145458534051256d0c65a5a1614b72fcb476.jpg)
Канцэрт у Барысаве пачаўся з рамансаў.
«Я не ведаю і не разбіраюся ў тэлебачанні, бо ў мяне няма тэлевізару ўжо 15 год. – распавёў Алесь. - Але аднойчы з нейкага телебачання падыйшлі і спыталі: «Вы ж перакладаеце на беларускую мову песні?». Думаў, будзе нешта з класічнага матэрыялу, але не, мне замовілі «Мурку». І круцілі гэтую песню потым ў навагодняй перадачы. І добра круцілі».
-b1cf9399b550fa69500bffed56b4c9a4a6b74af1.jpg)
«Аднойчы я быў на юбілеі ў нейкага чалавека. І там былі цёткі з дэпартаменту выканання пакаранняў. Мяне спыталіся: «А чаму ты ў турмах не спяваеш?» (у зале ўсе пачалі ўсміхацца). На што я адказаў, каб яна паглядзела, где я, а дзе іх турма, а яна сказала: «Дарма, у нас усё больш добрых людзей». На такі адказ я ёй сказаў: «Ну раз вы так ставіце пытанне, то паехалі». Я думаю, жарт, выпілі, ляпнулі нешта – забудуць. Праз тыдзень-пару да мяне телефануюць і, як патрэбна, вітаюцца і кажуць, каб я прадыктаваў пашпартныя дадзеныя (зноў усе госці засмяяліся). Я спытаўся, што здарылася, на што мне адказалі, што допуск афармляюць. І вось не забылі, і я паехаў выступаць да іх».
-9e9eb850b86dfabfbce0c23c57332e1bf54b7f42.jpg)
«Хохма са мною здарылася, калі мяне запрасілі ў Беласток выступаць. Мяне папярэдзілі, што ў мяне будзе чатыры канцэрты і адна неспадзяванка (нечаканасць), спыталі, з чаго хочаш пачынаць. Я адказаў - з неспадзяванкі. Пад’язджаем… да турмы. На ўваходзе ў мяне забралі пашпарт і далі пропуск. Далей калі мы прыйшлі з дырэктарам турмы да месца, у мяне ўзялі пропуск. У жанчыны, якая мяне прывезла сюды, спыталі: «Дзе Камоцкі?» (у зале зноў смех). Здарылася так, што польскі салдат, ня ведаючы нашых пашпартоў, зазірнуў на старонку, дзе здымак на візе, і напісаў замест імя – Шынгенас. Вось так ў мяне па польскіх турмах з’явілася «паганяло» «Шынгенас».
-8444bc02ef99c493e0bb030491710c24a6f0a566.jpg)
«У родным горадзе бываю зрэдку. На Радаўніцу і Дзяды, таму што тут пахаваныя бацька і маці мае.
Хачу ў родным горадзе бываць часцей».
«Бардаўская песня ў Беларусі развіваецца, і класна. Цяпер многа маладых людзей, якія пішуць такія песні. Раней гэта была проста песня пад гітару, а зараз і аранжыроўкі робяцца, цікава. Я сам 15 год займаўся пошукамі такіх талентаў. Аўтарская песня дазваляе чалавеку праз музыку выказаць свае думкі. Я ведаю пару дзясяткаў людзей, якія робяць у гэтам напрамку, і годна».
«У мяне на канцэрціках гледачы бываюць усялякія. Адна дзяўчына расказвала, што яна на мае выступы прыходзіла яшчэ ў жывоціке маці. А пасля гэтая ж дзяўчынка зладзіла феерычную падтанцоўку на канцэрце».
-05c66c77e154988e895aa482ed2ce5826b77d4ad.jpg)
«Да мяне на выступ прыходзяць і сур’езныя людзі, і студэнты».
-ee4e36c33811cee33ab6c729265a26481007c094.jpg)
«У 90-х гадах свіснешь - і 300 чалавек тут», а зараз народ больш інэртны.
Але мае 200 чалавек і зараз прыйдуць на канцэрт».
-ab6fefe7339e1ff638d449c4bd230ca8032b257c.jpg)
«Я не гарады люблю, я людзей люблю, якія прыходзяць да мяне на канцэрт». Канцэрцік – гэта не горад, канцэрцік – гэта сцэна, людзі. А калі мне добра на сцэне, мне ўсе роўна, у якім гэта горадзе».
Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter