Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае 17 кастрычніка на афлайнавае ток-шоу “Музычны Барысаў: terra incognita?”
Запрашаюцца музыкі, арганізатары канцэртаў, фестываляў, кватэрнікаў, прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных культурніцкіх пляцовак і ўсе неабыякавыя, хто хоча палепшыць культурніцкую атмасферу роднага горада!
Музычны Барысаў: terra incognita?
Барысаў – горад прамысловы, вайсковы і спартовы. Хоць і краязнаўча-турыстычныя, і мастацкія цікавосткі тут ёсць, але не яны пакуль атаясамліваюцца з горадам найперш. Як гэта змяніцьІ ці трэба гэта? З чаго пачаць?
“Будзьма беларусамі!” прапаноўвае для пачатку засяродзіцца на музычнай сферы. Прапаноўваем разам абмеркаваць, чым жыве мясцовы аматар жывой музыкі? якія ўяўленні аб сучаснай беларускай музыцы пануюць у горадзе? ці дастаткова барысаўчанам тых канцэртных прапановаў, якія зараз ёсць? якія патэнцыял мае горад і як яго выкарыстоўвае. Ці магчыма сінергія спартовага бізнесу і актыўнага музычнага жыцця?
Месца правядзення: вул. Даўмана, 78, рэстарацыя “Fабрика”
Пачатак: 18:30.
Уваход вольны!
Інфа: +375298940517

Подпишитесь на
канал ex-press.live
в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите
Ctrl+Enter