Новости Борисова

Суд Барысава прызнаў «экстрэмісцкім матэрыялам» сацыяльную сетку варшаўскай бібліятэкі

Гаворка ідзе пра Instagram «Беларуская кніга | Zhyveteka | Варшава».

Новости Борисова ex-press.by
0

Паводле рашэння суда Барысаўскага раёна Мінскай вобласці ад 6 лютага 2025 года, экстрэмісцкім быў прызнаны акаўнт у сацыяльнай сетцы, звязаны з выдатнай беларускай літаратурна-кніжнай ініцыятывай у Варшаве.

Стварыла бібліятэку Аляксандра Гушча — паляшучка, феміністка, дзяячка культуры. У Беларусі працавала няпоўных тры гады ў сістэме публічных бібліятэк: два гады адпрацоўкі ў Берасці, дзе ў дадатак ладзіла Спеўныя сходы, і 9 месяцаў — у Столінскай раённай бібліятэцы. Звольнілі беларуску па палітычных матывах.

Ідэя стварыць беларускую паліцу з кнігамі з’явілася ў яе адразу пасля пераезду ў Польшчу ў 2021 годзе. У бібліятэцы на вуліцы Marszałkowska 55/73 яна дамовілася аб стварэнні беларускай паліцы. Так з’явілася Жыветэка.

На Facebook Аляксандра заклікала збіраць кнігі беларускіх аўтараў і кнігі на беларускай мове. Беларусы адгукнуліся і прынеслі ўласныя асобнікі. Таксама Аляксандра адкрыла рахунак, на які людзі ахвяравалі грошы на куплю кніг. Да ініцыятывы далучыліся беларускія выдавецтвы, якія дасылалі кнігі. А ў канцы 2023 года бібліятэка вылучыла 2000 злотых на развіццё ініцыятывы.

Цяпер фонд налічвае больш за 200 беларускіх кніг. Дзякуючы Аляксандры беларуская паліца таксама з’явілася ў іншым месцы – у бібліятэцы Poliglotka ў раёне Wola (Warszawa, Nowolipki 21). Яна спецыялізуецца на кнігах на замежных мовах, і беларускія кнігі там таксама ёсць. «Лічу гэта важным інтэграцыйным крокам – паказаць, што мы ёсць, у нас ёсць свая мова, культура, літаратура і нават лаўрэаты Нобелеўскай прэміі», — кажа Аляксандра.

Аляксандра баялася, што праект нікому не будзе патрэбны. Але, як высветлілася, беларусам ён цікавы. У Instagram праекта — больш за 1000 падпісчыкаў.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY, фото из архива
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
суд
экстрэмісткія матэрыялы
Жыветэка
Варшава
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: В администрации Трампа перепутали латиноамериканские опереточные диктатуры с фундаменталистскими тоталитарными деспотиями Евразии
Общество
Беларусь готовится к паводку: Усилен контроль водоснабжения, торговли и общепита в предполагаемых эпицентрах
Политика
Анжелика Мельникова жертва или агентка? Польская прокуратура ответила на запрос Павла Латушко
Общество
Еще один дрон упал в Добрушском районе. Вероятно, потом его взорвали саперы
Спорт
Футбол. Кубок Беларуси. БАТЭ обыграл жодинское «Торпедо» и вышел в полуфинал
TuTak
«Вау, Ба!» EX-PRESS.LIVE рассказал о женщинах в эмиграции, которые начали жизнь заново в 50
Политика
Карбалевiч: Як расьсьледаваньне Гааскага суду ўскладніць жыцьцё Лукашэнкі
Общество
Рождаемость в Беларуси падает 10 лет подряд. «Зеркало» и BELPOL получили закрытые цифры
Общество
Ветераны белорусской “Альфы“ занимают руководящие должности в российском секретном спецподразделении “Центр 795“ — The Insider
Политика
Класковский: Лукашенко готовится к новому раунду. Прижмут ли его американцы с депортацией политических врагов?
ВСЕ НОВОСТИ