Новости Борисова

Дзве барысаўчанкі трапілі ў каляндар «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami»

Распавядаем, якія гэта постаці.

Новости Борисова ex-press.by
0

На старонкі календара «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» трапілі дзве жанчыны, жыццё якіх было звязана з Барысавам. Гэта Ганна Цюндзявіцкая і Надзея Лежэ. 8 сакавіка праекту споўніўся год. EX-PRESS.BY пагутарыў са стваральніцамі календара і даведаўся больш пра гераінь праекту.

«Літоўская гаспадыня» і французская мастачка

Ганна Цюндзявіцкая з Прушынскі, аўтар папулярных гаспадарчых дапаможнікаў. Жыла ў вёсцы Кішчына Слабада. Разам з мужам мелі двух сыноў: Віктара і Леона, а таксама чатыры дачкі. Ганна збірала народныя кулінарныя і лекавыя рэцэпты, правярала іх на практыцы. Ананімна выйшаў яе гаспадарчы дапаможнік «Літоўская гаспадыня» які вытрымаў шмат перавыданняў.

Kod2

Ганна Цюндзявіцкая на календары «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami».

А вось бацькі будучай мастачкі Надзеі Хадасевіч паходзілі з Барысаўскага павета. Маці, Марыя, нарадзілася ў сяле Зембіне, Бацька, Пётр, — у Мужанцы. У 1904 годзе ў Асецішчы нарадзілася мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ, яна вельмі любіла маляваць і з дзяцінства марыла аб Парыжы. Упартая дзяўчына ўсё ж атрымала адукацыю і ўжо ў 1924 годзе дабралася да Парыжа, даказала, што мары павінны здзяйсняцца.

Надзя, заваяваная стылем Фернана Лежэ, хацела вучыцца менавіта ў яго ў Акадэміі сучасных мастацтваў, і гэтаму таксама было наканавана спраўдзіцца. Мастачка займалася жывапісам, графікай, мазаікай, была асістэнткай і жонкай мастака Фернана Лежэ. Працавала ў стылях прымітывізму, супрэматызму і пурызму. Перадала некалькі сваіх карцін у менскі мастацкі музей.

«Вельмі здзіўляе, як дзяячка з такой цікавай біяграфіяй сталася забытай амаль на стагоддзе»

Валанцёрка і гісторык Таццяна нарадзілася ў роднай вёсцы Ганны Цюндзявіцкай, яна з задавальненнем распавяла, чаму выбрала гэту гераіню:

— У нас была думка ахапіць амаль усе гістарычныя эпохі і падабраць жанчын як вядомых, так і малавядомых. Як вы ведаеце, спачатку іх было 8, а пасля дадаліся яшчэ 4. Першапачаткова быў больш шырокі спіс, і мы разам з ілюстратаркай Наталляй абмяркоўвалі, хто нам больш адгукаецца. Так ёй вельмі падабалася Алена Аладава, дырэктар Мастацкага музею, дзякуючы якой мы маем шыкоўную мастацкую калекцыю ў Менску, а мне як аўтарцы — Ганна Цюндзявіцкая, якая нарадзілася ў маёй роднай вёсцы.

Вельмі здзіўляе, як дзяячка з такой цікавай біяграфіяй сталася забытай амаль на стагоддзе. Тут яшчэ трэба дадаць, што часам мы бралі менавіта тую ці іншую жанчыну, кіруючыся мэтай асаблівай важнасці яе папулярызацыі сёння. Як прыклад — Марыя Калеснікава. Але варта заўважыць, што ў нас з Наталляй была ідылія ў справе выбару, не было нейкай катэгарызацыі, таму і атрымаўся такі файны склад жанчын.

Наталля, якая малявала ілюстрацыі, падтрымлівае каляжанку і дадае:

— Ідэя праекту «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» (і ў тым ліку календара) у тым, каб засяродзіць увагу на жыцці, творчасці і дзейнасці жанчын у гісторыі Беларусі. Іх персонам (і жаночым гістарычным персанажам у цэлым) надаецца зусім мала ўвагі. Нам падалося гэта вельмі не справядлівым. Выбіралі жанчын па прафесіі і тыпу дзейнасці. Хацелася паказаць разнастайнасць сфер, у якіх рэалізоўваліся жанчыны ў розны час, іх шлях, развіццё, бо заўсёды гэты шлях суправаджаўся барацьбой за сваё месца ў гэтым свеце.

— Гэтаксама мы лічым, што апісанне жыцця і творчасці нашых гераінь дапаможа дзяўчынкам і жанчынам адчуваць сябе больш упэўненымі і выяўленымі сёння, — працягвае размову Наталля. — Патрэбныя пазітыўныя прыклады і мы спрабуем іх паказаць. Вельмі важным таксама ў праекце мы палічылі выкарыстанне беларускай лацінкі як часткі нашай культурнай спадчыны. Гэта асабліва актуальна цяпер, асабліва на фоне яе прыбрання з ужытку ў Беларусі.

Kod5

Сафія Гальшанская на календары «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami».

На пытанні, як дзяўчына натхнялася маляваць, і якая гераіня натхняе і падабаецца больш за ўсё, беларуска адказвае:

— Гісторыі ўсіх нашых гераінь вельмі натхняльныя. Тым больш, я ў пары працавала з выдатнай гістарыняй Таццянай, яна распавяла шмат цікавых падрабязнасцяў пра ўсіх жанчын, што і накіравала ў патрэбнае рэчышча. У ілюстрацыях я вырашыла спалучаць вядомыя партрэты жанчын з яскравымі колерамі і атрыбутамі, якія візуальна адсылаюць да іх прафесіі ці дзейнасці.

Мяне, як чалавека з дзецьмі, вельмі натхняе гісторыя Рохлі Фрумкінай. Гэта колькі ў чалавека павінна быць энергіі і энтузіязму, каб мець 14 дзяцей і пры гэтым заснаваць піўны завод і кіраваць ім 12 гадоў. Калі мне цяжка, бярэ стомленасць і дэпрэсія, я заўсёды ўзгадваю Рохлю.

Наталля празнаецца, што ёй было цікава працаваць над персанажамі, пра якіх яна ўвогуле нічога не ведала раней:

— Мне было цікава маляваць персанажаў, пра якіх я нічога не ведала да гэтага, бо ў мяне працэс малявання заўсёды спалучаны з працэсам спазнання. Напрыклад, Ганну Цюндзявіцкую і Саламею Русецкую.

«Ты — частка гісторыі»

У межах далейшага развіцця праекту «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami» распачалася праца над 12-цю дзіцячымі казкамі, дзе ў кожнай казцы будзе пададзена гісторыя адной з 12 гераінь праекту. Плануецца выданне 2 кніг, па 6 казак у кожнай. Гэта больш маштабны праект, будзе прыцягнутая цэлая каманда ілюстратараў і аўтараў, у тым ліку і вядомых.

Kod4

Праект «Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami».

«Ты — частка гісторыі», — менавіта такія словы аўтары прысвячаюць кожнай дзяўчыне і жанчыне ў межах праекту ByProsvet:

— Кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну вы ствараеце асабістую гісторыю жыцця. Кожны выбар, які робім, кожнае слова, якое кажам, кожнае дзеянне маюць уплыў на нашае жыццё і на жыцці людзей побач з намі. Кожная асоба піша сваю непаўторную гісторыю. Ты адметная і змяняеш свет да лепшага!

Падтрымаць збор сродкаў на выданне кніг тут.

Падзяліцца меркаваннем: @ex_presslive

EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Барысаў
жанчыны
каляндар
Bielaruski kuĺturny kod: Stvorana žančynami
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
В мире
Пастухов: Ранее распространенный нарратив, что Европа ведет в Украине войну за собственную свободу, ослабевает
Общество
Белорусы за союз с РФ, но против войны. Опрос Chatham House
Политика
Карбалевич: Делукашенизация – неизбежный этап
Политика
Страны Балтии могут демонтировать рельсы на границе с Россией и Беларусью
Политика
Эксперт: Расея ніколі не пагодзіцца на «фінляндызацыю» Беларусі
Общество
На выходных в Беларуси похолодает. Какую еще погоду обещают синоптики?
Общество
Как Лукашенко нарушает собственные процедуры помилования
Общество
Гомельский завод посуды оказался поставщиком дронов для российской армии
Новости Жодино
«Обещала наследство всем подряд». Жительница Жодино узнала, что квартира сестры ушла… нотариусу
Новости Жодино
В Жодино появился новый арт-объект «Четвероногие герои». Фотофакт
ВСЕ НОВОСТИ