Новости Борисова

«Будзе цэлы спектакль, будуць «распінаць» на вачах усяго калектыву». Теперь и в Борисове призывают жаловаться на медработников в чат-бот

Читатели EX-PRESS.LIVE поделились своими мнениями об этой инновации.

Новости Борисова ex-press.by
0

В жодинских официальных социальных сетях появился призыв к горожанам — жаловаться в чат-бот на медицинских работников. Теперь и газета «Адзінства» призывает жителей Борисовского района делать то же самое.

 Читатели EX-PRESS.LIVE поделились своими мнениями об этой инновации. Среди них и те, кто уехал из Беларуси,  и врач с многолетним опытом.

Ольга:

— Я з тых, хто з'ехаў і разумею, што з-за мяжы ругаць — тое яшчэ глупства. Але я таксама шмат гадоў хадзіла ў гэтую Жодзінскую паліклініку, колькі скаргаў пісала, колькі разоў хадзіла да загадчыкаў/загадчыц. Атрымоўваецца так, што я павінна была б абрадавацца гэтай ініцыятыве. Але не атрымоўваецца.

Як тэсціроўшчык і спецыяліст па якасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій, я бачу гэты працэс так: у нас прадукт — лайно. І мы робім апытанку ў канчатковых карыстальнікаў: скажыце нам, што вам не падабаецца?

Здавалася б, усё правільна, цудоўна нават, што вытворцы прадукту зацікаўленыя ў зваротнай сувязі. Гэта абавязковы складнік забеспячэння якасці. Абавязковы, але не адзіны. Ён можа дапамагчы знайсці нейкія дэталёвыя, індывідуальныя «багі» у сістэме, якія не змаглі прадугледзіць.

А для таго, каб зрабіць на самой справе якасны прадукт, мы павінны правяраць сістэму на іншым узроўні. І перад тым, як пытацца ў канчатковых карыстальнікаў (якія могуць не ведаць, напрыклад, а як яно павінна быць) павінна каб ПАСТАЯННА праводзіўся прафесійны маніторынг якасці, аўдыт, які вызначыць самыя крытычныя моманты і прафесійна адкажа на пытанне, адкуль яны бяруцца і што з гэтым рабіць.

Калі вярнуцца да паліклінікі, то «крытычным багам», які сходу можна было б убачыць, зʼяўляецца няхватка дактароў. Калі пафіксіць (выправіць) гэты баг — адпадуць шмат іншых, патэнцыйных, індывідуальных скаргаў, якія ў гэтай абʼяве прапануюць пісаць.

Я маю на ўвазе, што хутчэй за ўсё гэты чат будзе закіданы амаль што падобнымі па сэнсе скаргамі, прычына якіх — няма дактароў. На нейкія іншыя моманты людзі і ня змогуць звярнуць увагу.

Вяртаюся да думкі: такога аўдыту ніхто не праводзіць. Пра крытычны баг усе ведаюць, пра прычыны таксама здагадваюцца. Фіксіць (выпраўляць) яго ніхто не збіраецца. А ініцыятыва па збору зваротнай сувязі — фіктыўная імітацыя дзейнасці па забеспячэнню якасці, якая можа быць нават небяспечная, ілжыва пазітыўная, недастатковая.

Инга:

— Я б напісала каротка i проста – уся справа не ў дактарах, а ў кiраўнiцтве. Калi яшчэ дакладней – ва ўладзе, бо кiраўнiцтва бальнiц цалкам залежыць ад вышэйшых інстанцый. Яны стварылі гэту сістэму «аховы здароўя».

Таму трэба пачынаць зверху.

Настасся – доктар са шматгадовым вопытам:

— Прычытала. Захацела напісаць. Але што пісаць? Пра тое, што сістэма працуе толькі ў бок пакараць? Што за кожны камент у гэтым чат-боце кожнаму з медпрацаўнікоў «прыляціць»? І не грашовая прэмія, ці наўпрост заўвага, а будзе цэлы спектакль, дзе будуць «распінаць» на вачах усяго калектыву. Бывалі —ведаем.

Сыйдуць тыя, хто яшчэ застаўся.

У гэтым толькі адзіны плюс для галоўнага лекара любой установы: няма лекара — няма праблемы.

На ўсё заўвагі можна пісаць аднолькавыя адпіскі — няма фізічнай асобы. А астатняе — то праблемы вобласці ці грамадзян.

 

EX-PRESS.BY, фото носит иллюстративный характер
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Новости Борисова
Пенсионер из Бытчи умер после пожара в жилом доме
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
ВСЕ НОВОСТИ