Новости Борисова

Вуліцы i будынкi Барысава ў XIX-ХХ стагоддзях і зараз. Як змяняліся назвы і архітэктура

Паглядзіце, як ажылi чорна-белые фотаздымкі.

Новости Борисова ex-press.by
0

Першая ўзгадка пра вуліцы Барысава фігуруе ў інвентарнай кнізе 1680 года. У горадзе на той час было 382 дамы і дзевяць вуліц. У 1817 г. колькасць гарадскіх дарог павялічылася да дванаццаці. У 1907 годзе ад цэнтра ішло 28 вуліц з 1105 дварамі. Вуліцы былі вымашчаны брукам, а тратуары – драўляныя. Зараз у горадзе каля 270 вуліц. На жаль, ніводная з тых старадаўніх барысаўскіх вуліц да нашага часу не захавала сваю назву.

Найбольш істотнымі барысаўскімі вуліцамі напрыканцы ХVІІ ст. былі Замкавая і Аршанская. Яны мелі свае адгалінаванні і завулкі. На цяперашняй мапе Барысава іх не знойдзеш. Замкавая вуліца цяпер носіць імя Гогаля. Аршанская вуліца, верагодна, у пачатку ХІХ ст. была перайменавана ў Маскоўскую, а ў ХХ ст. – у вуліцу Дзяржынскага.

Па дадзеных перапісу 1897 года ў Барысаве пражывала 15 063 чалавекі (праз 100 гадоў, у 1997 годзе, у 10 разоў болей — 159 300 человек).

Стары горад

Вуліца Лепельская (цяпер вуліца 3-га Інтэрнацыяналу ад пошты да вуліцы Яраша). Гэта на той час значная гістарычная вуліца Барысава пачатку ХІХ ст., часткова брукаваная.

B18

Вуліца Мінская, 1909 г.

Bor9 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Так вуліца выглядае зараз. Мінская вуліца цяпер мае назву 3-га Інтэрнацыянала (ад завода агрэгатаў да пошты).

Адзін з самых старых будынкаў горада, якія захаваліся, – касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі у стылі позняга класіцызму, будаўніцтва якога завяршылася ў 1823 годзе (200 гадоў таму). На гэтым месцы яшчэ ў 1642 г. барысаўскі стараста заклаў першы ў горадзе каталіцкі храм, але будынак быў драўляным і ў 1806 г. згарэў. Праз некалькі месяцаў пачалі ўзводзіць новы мураваны храм.

Касцёл быў цэнтрам духоўнага жыцця, займаўся асветай і дабрачыннасцю. Пад заступніцтвам храма працавалі пачатковая школа на 80 вучняў і лазарэт на 27 ложкаў. Кожную пятніцу на працягу многіх гадоў ажыццяўлялася памінальная літургія за душы караля Уладзіслава IV і заснавальніка касцёла старасты Адама Казановіча. 

Знаходзіцца па адрасе: вул. 3-га Інтэрнацыянала, 28.

B17

Саборная плошча, 1918 г.

Кафедральны сабор Уваскрэсення Гасподняга стаіць у старой частцы горада на рыначнай плошчы. Каменны храм па праекце архітэктара з Пецярбурга Пятра Мяркулава быў закладзены ў 1871 г. і будаваўся тры гады.

Яго ўзвялі на сімвалічным месцы, дзе яшчэ з ХІІ стагоддзя стаяла першая барысаўская царква: у час вайны 1812 г. яна была спалена. У 1830-м пабудавалі новую драўляную царкву, а праз яшчэ чатыры дзесяцігоддзі было вырашана стварыць велічны мураваны храм.

Урачыстае адкрыццё і першае богаслужэнне адбыліся ў кастрычніку 1874 г. з удзелам вышэйшых асоб губерні і духавенства.

У 1907 г. побач з саборам з'явілася брама-званіца. Звон быў чутны далёка за горадам. У 1937 г. богаслужэнні спыніліся, у храме знеслі крыжы, а памяшканні пачалі выкарыстоўваць для захоўвання збожжа.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны сабор заставаўся духоўным цэнтрам, служэнні прадаўжаліся, аднак савецкія ўлады ўвялі істотныя абмежаванні: нават забаранялася біць у званы.

B19

Сёння Сабор выглядае так.

Васкрасенскі сабор у Барысаве лічаць адным з самых прыгожых у Беларусі. Гэта дзевяцікупальны трохапсідны храм. Яго яркі чырвона-тэракотавы фасад багата ўпрыгожаны беласнежнымі дэкаратыўнымі элементамі – какошнікамі, налічнікамі з паўкруглымі і трохвугольнымі франтонамі, прафіляванымі карнізамі, пілястрамі і філёнгамі. Галоўны арачны ўваход падкрэслівае вялікі партал на 4 слупах.

Унутры храм таксама захапляе дэталямі. Галоўны прастол у імя Уваскрэсення Хрыстова размешчаны ў апсідзе, злева – прастол у гонар святога князя Уладзіміра, справа – прастол у гонар святога князя Аляксандра Неўскага.

Знаходзіцца на вуліцы Лапаціна, 34.

B1

Вуліца Мінская, 1916 г.

Побач з Васкрасенскім саборам у гістарычным цэнтры горада, дзе праходзілі кірмашы, захаваліся гандлёвыя рады забудовы XIX стагоддзя. Сёння яны таксама заняты магазінамі і рыначнымі павільёнамі.

Bor8 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Сучасная вулiца 3-га Інтэрнацыянала.

Гістарычна частка вуліцы ад рынку на поўнач называлася Полацкай па кірунку да горада Полацка, а ад рынку на поўдзень — Харугвеннай — ад казённага дома з выстаўленай харугвай, што належала замку. Полацкая вуліца згадваецца ў інвентары 1680 года. У 1800 г. быў распрацаваны праект рэгулярнай перапланіроўкі Барысава, паводле якога ад плошчы разыходзіліся 4 галоўныя вуліцы — Мінская, Полацкая, Лепельская, Маскоўская.

B4

Харугвенная, 1910.

Bor11 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Так будынак выглядае зараз. 2023 год.

Харугвенная зараз знаходзіцца на вуліцы Лапаціна, 32.

П. М. Шпілеўскі адзначаў, што Барысаў мог пахваліцца даволі шырокімі і прамалінейнымі вуліцамі, якія амаль усе сыходзіліся каля рыначнай плошчы. Паводле яго слоў, у час яго знаходжання дарогі на Полацк ужо не было, але захаваліся толькі сляды глухога прасёлка. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Полацкая вуліца не раз змяняла сваю назву, у тым ліку называлася вуліцай Свабоды. Цяпер гэта вуліца Лапаціна (ад рынку ў бок вуліцы Яраша).

У Старым горадзе цэнтрам была Саборная плошча, якую акружалі новыя мураваныя гандлёвыя рады.

Ад цэнтра ішло 28 вуліц з 1 105 дварамі. Вуліцы былі вымашчаны брукаванкай, а тратуары – драўляныя. Па вуліцы Маскоўскай можна было трапіць у парк, дзе было высаджана 700 дрэў. У нядзелю людзі ішлі па вуліцы Мінскай міма касцёла, дома натарыуса на мост, дзе часам іграў духавы аркестр вольнага пажарнага таварыства. Насельніцтва таксама наведвала кінатэатр «Гігант». Ад Замкавай вуліцы адкрываўся від на турэмны замак, які стараліся абыходзіць. Пітной вады ў горадзе не хапала, таму яе прадавалі па 20 капеек за бочку.

B21

Барысаўскі астрожны замак, 1901–1917.

B20

Так былая турма выглядае зараз.

У XII стагоддзі на рачным востраве з'явіўся драўляны замак-крэпасць, які прастаяў да XVIII стагоддзя і не аднойчы абараняў гараджан ад ворагаў. У сярэдзіне XIX стагоддзя на месцы старых, ужо даволі гнілых пабудоў былі ўзведзены новыя – мураваныя, а сам замак стаў выконваць функцыі турмы. Яго – як славутасць! – нават адлюстроўвалі на паштоўках Барысава тых часоў. Пасля Першай і Другой сусветных войнаў будынкі замка вельмі пацярпелі, былі закінуты і пачалі разбурацца. І да гэтага часу ўцалелі толькі невялікія руіны з рашоткамі ў аконных праёмах, частка агароджы з цэглы і старыя равы. Мясцовыя жыхары расказваюць містычныя гісторыі, як па начах чуваць гукі ланцугоў арыштантаў, якія ў даўнія часы дабіраліся сюды пехатой.

Мыць бялізну ішлі па вуліцы Палынскай да Бярэзіны. Медыцынскае абслугоўванне было слабым: працавала адна земская бальніца на 15 ложкаў. Працавала 7 лекараў і 4 акушэркі. На вуліцы Студэнцкай размяшчалася жаночая гімназія, а з 1914 года – настаўніцкая семінарыя.

B5

Жаночая гімназія, 1901-1917.

B6

Так былая гімназія выглядае зараз. Вуліца Дзяржынскага, 90.

Пачатковую адукацыю можна было атрымаць у 2 гарадскіх вучылішчах і 3 царкоўна-прыходскіх школах. Як пісала газета «Мінскі лісток», «у Барысаве няма грамадскай бібліятэкі, ні саду, ні тэатра. Людзі жывуць, як у цяні».

B22

Барысаў, Полацкая-Палынская, 1907.

Палынская вуліца звязана з Маскоўскай — цяпер частка вул. Дзяржынскага паміж вул. 3-го Інтэрнацыянала і вул. Лапаціна).

Bor3 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Перакрыжаванне Лапаціна і Дзяржынскага.

Пажарнае дэпо ў Барысаве

B8

Пажарнае дэпо, 1901-1917.

Стары двухпавярховы цагляны будынак, які знаходзіцца ў Барысаве на рагу вуліц Дзяржынскага і Палка Нармандыя-Нёман, быў пабудаваны ў пачатку ХХ стагоддзя для каманды Вольна-Пажарнага таварыства.

На першым паверсе размяшчалася стайня і вогнетушыльны інвентар на павозках: бочкі, шпулькі з доўгімі рукавамі, абсталяванымі брандспойтамі, ручныя помпы, вёдры, лесвіцы, рыдлёўкі, бусакі.

Калісьці будынак вянчала драўляная каланча, з якой адкрываўся від на ўвесь горад. На каланчы вялося кругласутачнае дзяжурства. У сярэдзіне 30-х гадоў яна была разабрана з-за драхласці і страты патрэбы, паколькі, на думку пажарных, апавяшчайь можна было праз тэлефонную сувязь.

У Барысаве з'явіліся першыя пажарныя аўтамашыны. Будынак ператварыўся ў паўнавартаснае дэпо, дзе заўсёды былі гатовы да выезду некалькі матарызаваных пажарных разлікаў у спецыфічнай брызентавай уніформе з абавязковымі начышчанымі да бляску жоўтымі металічнымі каскамі.

Побач з пажарным дэпо знаходзілася вадакачка агульнага карыстання, якая была тут не лішняй. Пры пажарнай камандзе меўся духавы аркестр, які часцяком граў на гарадскіх гуляннях і забаўляльных мерапрыемствах, а таксама суправаджаў і пахаванне. Захаваліся ў памяці імёны дырыжораў гэтага аркестра: Іван Шастакоў і Тадэй Бялявін.

B7

Вул. Аршанская-Андрэеўская (зараз Дзяржынскага, 57).

Больш за паўстагоддзя знаходзіліся пажарныя ў гэтым будынку, які потым быў перададзены Дзяржаўтаінспекцыі. Цяпер ён даўно пустуе і выглядае не вельмі добра.

Сядзіба Радзівілаў

У сярэдзіне XVI ст. пачалося ўзвышэнне Мікалая Радзівіла Чорнага: ён быў прызначаны вялікім канцлерам літоўскім, віленскім ваяводам і ў давесак да гэтага атрымаў у арэнду Барысаўскае староства.

У першай палове XVII ст. Радзівілы губляюць свае ўплывы, страчваюць яны і Барысаўскае староства. Толькі на пэўныя кароткія перыяды ім удаецца атрымаць у арэнду дадзеныя землі: з 1629 г. па 1635 г. староствам валодаў Альбрыхт Станіслаў, з 1650 г. – Януш Радзівіл.

Ажно да канца XVIII ст. Барысаўскае староства выйшла з рук Радзівілаў, і толькі ў 1770-я яны здолелі вярнуць гэтыя землі для свайго карыстання, што праўда, ужо без горада. Цэнтр свайго ўладання яны перанеслі ў Старабарысаў, дзе ў 1776 г. узвялі новую сядзібу.

У 1798 г. калі староства трапіла ў склад расійскай імперыі, яно было падаравана ў прыватную ўласнасць расійскім імператарам Міхалу Гераніму Радзівілу.

Уладальнік старабарысаўскай сядзібы ў пачатку ХІХ ст. Міхал Геранім Радзівіл ў адрозненні ад малодшага брата Дамініка, не выступіў адкрыта на баку Напалеона, што дапамагло яму захаваць свае вялізныя ўладанні. І толькі ў 1850-я гг. генерал-лейтэнант расійскага войска Лявон Радзівіл прадаў яго разам з вялізным маёнткам Мікалаю Мікалаевічу Раманаву. Так перарвалася повязь, што злучала Барысаў з наймагутным магнацкім родам колішняга Вялікага княства Літоўскага.

B16

Сядзіба Радзівілаў, 1918.

B15

Так выглядае палац сёння.

Новы горад

У пачатку ХХст. большасць жыхароў пражывалі ў Нова-Барысаве, бо там пачала развівацца прамысловасць.

B14

Праспект князя Трубяцкога ў Новабарысаве, 1908 г.

B13

Цяпер мае назву Праспект Рэвалюцыi, 2023 г.

B12

Мост праз Бярэзіну ў Барысаве ў 1941-м.

Photo 2023 03 29 19 17 40 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Мост праз Бярэзiну, 2023 г.

B11

Рака Бярэзіна, 1943 год.

Photo 2023 03 29 19 17 43 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

Бярэзiна, 2023 г.

Чыгуначная станцыя

Пяць выдадзеных у Нямеччыне фотапаштовак дасталіся жыхарцы Санкт-Пецярбурга Міне Бродаўскай ад маці, якая нарадзілася ў Барысаве. На адной з іх — Чыгуначная станцыя ў Барысаве. Драўляны будынак злева ад яе — буфет. Паштоўкі ўнікальныя, паколькі на іх захаваны Барысаў перыяду акупацыі кайзераўскімі войскамі ў 1918 годзе.

B10

Чыгуначная станцыя, 1918 год.

B9

Так выглядае станцыя сёння.

Станцыя Барысаў была заснавана ў лістападзе 1871 года. Першапачаткова гэта быў невялікі вузел на двухпутным участку. Паступова станцыя набывала ўсё большае значэнне, і ў 1914 г. тут пабудавалі новы будынак, які стаў адзіным двухпавярховым вакзалам на 200-кіламетровым шляху ад Мінска да Оршы. Першы паверх занялі службова-тэхнічныя памяшканні і багажнае аддзяленне з выхадам на перон. На другім паверсе жылі работнікі станцыі і фінансава-камерцыйны рэвізор. Побач у прыбудаваным драўляным павільёне размясціўся рэстаран.

У гады Грамадзянскай вайны станцыя вельмі пацярпела, але была адноўлена. Вялікая Айчынная таксама прынесла страты, аднак чыгуначны вузел прадаўжаў дзейнічаць і будынак вакзала захаваўся да нашых дзён.

Bor18 %e2%80%94 %d0%ba%d0%be%d0%bf%d0%b8%d1%8f

«Барысаўскія вароты» – вуглавыя вежы дамоў нагадваюць «Вароты горада» ў Мінску. Таксама тут устаноўлена стэла «Барысаў – ардэнаносны горад».

EX-PRESS.BY, фото: Instagram/barysau_znikly и читателей
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Темы:
Борисов
улицы
история
названия
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
«Зараз модна і крута быць самім сабой». Да Чумкі завітала стылістка Ганна Прышывалка
Общество
Ковалкин: «России дороги в Беларуси ни к чему, для танков дороги не нужны»
Общество
Ксения Собчак рассказала о своей любимой беларусской туши для ресниц и насмешила соцсети
Общество
Подростки из Беларуси и Украины разрушили пасеку Музея королевского дворца в Варшаве, хотели попробовать мед
Общество
Белорусы, слетавшие в космос, будут иметь право на пенсию за особые заслуги
Общество
Россиянин пытался через РБ вывезти ребенка за границу по поддельному паспорту
Вопрос юристу
Вопрос юристу. Можно ли проверять на алкоголь работников завода, «выбранных случайным образом»?
Новости Борисова
ЭкоСреда. Что не так с воздухом, которым мы дышим?
Новости Жодино
В Жодино выращивают коров уникальной беларусской породы
Новости Борисова
В Борисове горела производственная площадка возле ТЭЦ. Фото, видео
ВСЕ НОВОСТИ
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
TuTak
«Зараз модна і крута быць самім сабой». Да Чумкі завітала стылістка Ганна Прышывалка
Общество
Ковалкин: «России дороги в Беларуси ни к чему, для танков дороги не нужны»
Общество
Ксения Собчак рассказала о своей любимой беларусской туши для ресниц и насмешила соцсети
Общество
Подростки из Беларуси и Украины разрушили пасеку Музея королевского дворца в Варшаве, хотели попробовать мед
Общество
Белорусы, слетавшие в космос, будут иметь право на пенсию за особые заслуги
Общество
Россиянин пытался через РБ вывезти ребенка за границу по поддельному паспорту
Вопрос юристу
Вопрос юристу. Можно ли проверять на алкоголь работников завода, «выбранных случайным образом»?
Новости Борисова
ЭкоСреда. Что не так с воздухом, которым мы дышим?
Новости Жодино
В Жодино выращивают коров уникальной беларусской породы
Новости Борисова
В Борисове горела производственная площадка возле ТЭЦ. Фото, видео
ВСЕ НОВОСТИ