Новости Борисова

VDOH_PROD выпусціў першы мультфільм пра Няспайку на роднай мове. Рэжысёр — барысаўчанін Яўген Лыткін

Падтрымаць праект можна на Patreon.

Новости Борисова ex-press.by
0

26 лютага выйшаў першы мультфільм на дзіцячым ютуб-канале пра Няспайку, які выпусціў VDOH_PROD. Рэжысёрам выступіў барысаўчанін Яўген Лыткін.

Photo 2023 03 06 10 41 26 %282%29
Скрыншот канала на YouTube.

Няспайка — тыповы гарадскі хлопчык, але яго адпраўляюць у вёску да бабулі. Галоўны герой канала — яскравы і смешны персанаж, які запрашае дзяцей разам з ім даследаваць свет беларускай культуры, адкрываць новыя межы свайго ўяўлення і пазнаваць культуру Беларусі ў гульнявой і займальнай форме. Няспайка спачатку размаўляе па-руску, але паступова намагаецца вучыцца беларускай мове.

Канал расказвае гісторыю галоўнага героя Няспайкі, які пачынае пазнаваць шмат новага пра сваю культуру. Кожная серыя канала прысвечана новай прыгодзе Няспайкі ў вёсцы. Ён знаёміцца з мясцовымі жыхарамі, якія расказваюць яму пра традыцыі, звычаі і гісторыю беларускага народа.

Photo 2023 03 06 10 41 26 %283%29
Скрыншот з сайта Patreon.

У першай серыі Няспайка прыязджае ў вёску да бабулі. Там няма Плейстэйшн, і інтэрнэт не ловіць. Хлапчук вельмі хоча назад дадому, і першай ноччу зусім не можа заснуць. Раптам чуе гукі, як перасоўваецца мэбля і посуд. Няспайка ідзе на кухню, і з пячы з'яўляецца Хатнік. Няспайка спачатку палохаецца, але неўзабаве разумее, што Хатнік — добры персанаж. У першай серыі Хатнік расказвае, хто ён такі і як тут апынуўся.

Хлопчык знаёміцца з мясцовым народным героем Хатнікам, які расказвае яму пра традыцыі і звычаі Беларусі. Аднак, неўзабаве яны выяўляюць, што ў іх хаце з'явіўся злы Хапун. Хатнік тлумачыць Няспайке, што ў беларускім фальклоры ёсць магічныя словы, якія могуць прагнаць злых духаў і сілы. Дзякуючы разумным і спрытным дзеянням Хатніка, ім атрымоўваецца перамагчы злыдня.

У кожнай серыі канала «Няспайка» дзеці могуць пазнаць нешта новае пра культуру Беларусі, а таксама развіваць свае веды і навыкі. Канал створаны з улікам інтарэсаў і патрэб дзяцей, і прапануе навучальныя і займальныя відэа, якія дапамагаюць развіваць фантазію і крэатыўнасць.

Далей плануецца расказваць пра іншых міфалагічных герояў — Пяруне, Вялесе, Лясуне, Азярницах. У беларускай гісторыі шмат розных аспектаў. Найцікавейшыя казачныя гісторыі для дзяцей могуць скласціся менавіта з міфалогіі, менавіта адтуль бяруцца карані ўзнікнення беларускай культуры.

Падтрымаць праект можна па спасылцы на Patreon. 

Photo 2023 03 06 10 41 26
Варыянты падтрымкi. Скрыншот з сайта Patreon.
EX-PRESS.BY
Подпишитесь на канал ex-press.live в Telegram и будьте в курсе самых актуальных событий Борисова, Жодино, страны и мира.
Добро пожаловать в реальность!
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
ПОСЛЕДНИЕ НОВОСТИ
Спорт
Борисовский борец Кирилл Маскевич - чемпион мира!
Общество
В Беларуси планируют увеличить алименты. На сколько?
В мире
Россия потеряла одну «мягкую силу» в Европе. Вучич проиграл выборы в парламент
Экономика
Гражданам Таджикистана предлагают работу в Гродненской области и зарплаты до $1200
Общество
Тепло задержится: синоптики прогнозируют бархатный конец октября
Политика
Игорь Тышкевич: Пока доступ к портам сконцентрирован в руках России, она держит Лукашенко и за горло, и еще за одно место
Спорт
«Мы попали в эмоциональную яму». Андрей Капский — о кризисе БАТЭ и смене тренера
В мире
Пастухов: «Если каждый хочет своего мира — это значит, что все выбирают войну»
В мире
«Тот факт, что Путин продолжает воевать, вовсе не значит, что он рассчитывает на победу»
Новости Германии
Немецкий депутат Свен Хорнауф везет делегацию в Беларусь. Среди участников — представители AfD
ВСЕ НОВОСТИ