Беларуска Юлія, якая з 2020 года жыве ў Турцыі, распавяла EX-PRESS.BY пра мітынг у падтрымку ўкраінскага народа:
— Стаўленне людзей да вайны негатыўнае. Для большасці — гэта нешта далёкае, што адбываецца не тут. Бачыла сярод сяброў, што яны шмат чаго посцілі наконт Украіны ў сваіх сацсетках, але ўсё ж такі гэта не такі рэзананс, як у Беларусі або Грузіі.
Людзі тут мала выходзяць на мітынгі. Напэўна, праз тое, што ў іх саміх дыктатура, ім складана ўспрымаць гэта як нешта бяспечнае. Калі мы ішлі па вуліцы з сяброўкай і маім сынам, мае шчокі былі пафарбаваны ў колеры ўкраінскага сцяга і нашага БЧБ-сцяга. Людзі глядзелі з цікаўнасцю.
Ніхто нічога кепскага не сказаў, кепска не пазіраў. Былі тыя, хто крычаў: «Слава Ўкраіне», «No war». Большасць людзей тут разумее, што ўсё гэта вельмі страшна, ніхто не хоча вайны. Шмат хто ведае, але не ўсе гатовыя рызыкаваць сабой, сваім жыццём і выходзіць на вуліцы. Магчыма, праз тое, што няма дэмакратыі, магчыма, усё гэта ад іх далёка.
У Анталіі вельмі шмат украінцаў, беларускіх і рускіх.
— На мітынгу я заўважыла, што ў мяне няма таго настрою, які быў у 2020 годзе, калі выходзілі ў Мінску. Там было страшна, што цябе схопяць. Тут быў нейкі спакой, быў адэкватны стан. Украінцы, якія казалі ў мікрафон, плакалі, у іх дрыжаў голас. Гэта былі надрыўныя моманты, — распавядае Юлія.
Адчувала пасля мітынгу ў Турцыі пачуццё ўласнай годнасці. Я зрабіла тое, што магла зрабіць адсюль, паўдзельнічала ва ўсім, што адбывалася. На жаль, не магла б патрапіць ва Ўкраіну валанцёркай або нешта зрабіць для беларусаў. Мне хочацца верыць, што тое, што я была з гэтымі двумя сцягаміна шчоках, паказала ўкраінцам, што я на іх баку.
Я бачыла беларусаў, якія былі выключна з украінскімі сцягамі або плакатамі. Гэта не тое. Гэта проста падтрымка ўкраінцаў. Для мяне было важна вызначыць, што беларусы далёка не ўсе хочуць удзел у гэтай вайне, можа быць, 1% людзей (тыя, хто з‘ехаў зглузду) і сапраўды хочуць гэтага.
Таксама на мітынгу было даволі шмат рускіх. Яны прыходзілі падтрымаць сваіх сяброў. У Турцыі вельмі шмат людзей з былога Савецкага Саюза. Мы ўсе разам. Тут лічымся рускімі для мясцовых.
Між сабой разумеем, хто беларус, хто рускі, хто ўкраінец, але ёсць кагорта «рускія». Усе адно з адным сябруюць. Праблем не было з гэтай нагоды. Размаўляем па-руску, можам разумець.
Вельмі спадзяюся, што ў будучыні не будзе праблем, звязаных с нацыянальнасцю. Для маіх сяброў-рускіх няма розніцы, ці ты беларус, ці ўкраінец. Людзі проста цяжка ўспрымаюць сітуацыю, што іх родныя ў Расіі і Ўкраіне могуць застацца без грошай, бо авальваецца банкаўская сістэма. Цяжка, бо ніяк адсюь яны змяніць яе не могуць.
Добро пожаловать в реальность!